Перайсьці да зьместу

Фэлікс Марцінкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фелікс Марцінкевіч»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марцінкевіч.
Фэлікс Марцінкевіч
Дата нараджэньня 1 лютага 1920(1920-02-01) або 1 сакавіка 1920(1920-03-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 жніўня 1992(1992-08-13) (72 гады)
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра эканоміка і сельская гаспадарка Беларусі
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук[d] (1964) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР[d] (1969)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР

Фэ́лікс Станісла́вавіч Марцінке́віч (1 лютага 1920, в. Машчонае, Койданаўскі раён — 13 жніўня 1992) — эканаміст. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1966), доктар эканамічных навук (1964), прафэсар (1965).

Закончыў БДУ (1946). З 1947 г. у Інстытуце эканомікі АН БССР (у 1964—1980 дырэктар). Адначасова ў 1966-1970 гг. у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па разьвіцьці і разьмяшчэньні прадукцыйных сіл Беларусі, эфэктыўнасьці сельскагаспадарчай вытворчасьці. Дасьледаваў заканамернасьці разьмяшчэньня галін сельскай гаспадаркі і фармаваньня сельскагаспадарчых зон. Удзельнічаў у распрацоўцы навуковых прагнозаў па комплексным выкарыстаньні прыродных рэсурсаў і разьвіцьці прадукцыйных сіл Палесься. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар кніг «Эканамічная геаграфія Беларускай ССР» (1956), «Беларуская ССР» (1957), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970).

  • Марцінкевіч Фелікс Станіслававіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 607.