Усходнекарыбскі даляр
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Усходнекарыбскі даляр | |
Падзел | цэнт |
---|---|
Код ISO-4217 | XCD |
Скарачэньне | EC$ |
Абменны курс: (21 лютага 2008 (Даляр ЗША)) | 2,685 |
Усходнекарыбскі даляр (код ISO 4217: XCD) — афіцыйная валюта некалькіх краінаў Карыбскага мора. Даляр дзеліцца на 100 цэнтаў. Часта скарачаецца да «EC$». Даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1965 годзе. З 1976 года абменны курс усходнекарыбскага даляра прывязаны да амэрыканскага даляра па курсе US$1 = EC$2.7.
Усходнекарыбскім далярам карыстаюцца наступныя краіны: Антыгуа і Барбуда, Дамініка, Грэнада, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія і Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, а так сама даляра ужываюць і брытанскія заморскія тэрыторыі: Ангілья і Мансэрат.
На ўсіх манэтах і банкнотах маецца выява каралевы Элізабэты ІІ: яна зьяўляецца намінальным кіраўніком усіх дзяржаваў, у якіх ужываецца ўсходнекарыбскі даляр, акрамя Дамінікі.