Уругуаяна
| Уругуаяна | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1843 | ||||
| Краіна: | Бразылія | ||||
| Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 66 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Тэлефонны код: | 55 | ||||
| Паштовы індэкс: | 97500-000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 29°45′18″ пд. ш. 57°5′16″ з. д. / 29.755° пд. ш. 57.08778° з. д.Каардынаты: 29°45′18″ пд. ш. 57°5′16″ з. д. / 29.755° пд. ш. 57.08778° з. д. | ||||
Уругуаяна на мапе Бразыліі Уругуаяна | |||||
| http://www.uruguaiana.rs.gov.br/ | |||||
Уругуая́на (па-партугальску: Uruguaiana) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 127 тысяч чалавек[2]. Горад месьціцца на беразе ракі Ўругваю, а на супрацьлеглым беразе стаіць аргентынскі горад Паса-дэ-лёс-Лібрэс. Гарады злучаныя паміж сабой аўтамабільна-чыгуначным мостам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгіён традыцыйна быў заселены індзейскімі плямёнамі. Першымі эўрапейцамі, якія тут зьявіліся, былі езуіты. У далейшым рэгіён быў агалошаны часткай партугальскае кароны. У пачатку XIX стагодзьдзя, у 30 кілямэтрах ад сучаснай Ўругуаяны, меўся вайсковы лягер, а таксама шэраг маёнткаў. У 1840 годзе вёска была зьнішчаная паводкай. У 1843 годзе пасселішча было адноўленае. Горад быў самым глыбокім пунктам Бразыліі, да якога падыйшлі парагвайцы падчас Парагвайскай вайны. Парагвайцы захапілі горад без супраціву. Бразыльскі кантроль быў адноўлены пасьля шасьцітыднёвай аблогі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://ftp.ibge.gov.br/Estimativas_de_Populacao/Estimativas_2025/estimativa_dou_2025.ods
- ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ^ Leuchars, Chris (2002). «To the Bitter End: Paraguay and the War of the Triple Alliance».