Перайсьці да зьместу

Урвіч (прыродаахоўная зона)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыродаахоўная зона Ўрвіч
Урвич
Дата ўтварэньня 24 ліпеня 1962 (62 гады таму)
Тып Запаведнік
Месцазнаходжаньне Боцеўград, Баўгарыя

Урвіч (па-баўгарску: Урвич) — прыродаахоўная зона ў заходняй частцы Балканскіх гораў, на захадзе Баўгарыі. Займае плошчу ў 93,3 гэктары. Разьмешчана непадалёк ад фартэцыі Бажэнішкі ўрвіч, на тэрыторыі сяла Бажаніца (грамада Боцеўград). 24 ліпеня 1962 году была абвешчана гістарычным музэем, з мэтай захаваньня зьмешаных дубовых лясоў. 18 жніўня 2003 году Ўрвічу была нададзена катэгорыя запаведнай зоны[1].

У межах ахоўнай зоны забараняецца:

  • будаўніцтва каменаломняў і здабыча каменьня
  • правядзеньне раскопак і руйнаваньне муроў фартэцыі
  • зьдзяйсьненьне будзь-якіх відаў дзейнасьці, якія зьнішчаюць, або псуюць рэшткі фартэцыі.