Урачаскі манастыр
Урачаскі манастыр | |
Інфармацыя пра манастыр | |
---|---|
Поўная назва | Урачаскі манастыр |
Канфэсія | праваслаўе |
Заснаваны | XII-XIV стагодзьдзі |
Месцазнаходжаньне | |
Разьмяшчэньне | Урачаш, грамада Боцеўград Сафійская вобласьць, Баўгарыя |
Каардынаты | 42°52′58″ пн. ш. 23°45′00″ у. д. / 42.88278° пн. ш. 23.75° у. д.Каардынаты: 42°52′58″ пн. ш. 23°45′00″ у. д. / 42.88278° пн. ш. 23.75° у. д. |
Урачаскі манастыр |
Урачаскі манастыр Сарака Сьвятых мучанікаў (па-баўгарску: Врачешки манастир) — дзейны манастыр Баўгарскай Праваслаўнай царквы. Уваходзіць у склад Лоўчанскае эпархіі. Знаходзіцца на захадзе Баўгарыі, за 5 км на захад ад сяла Ўрачаш, за 10 км ад Боцеўграду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урачаскі манастыр быў заснаваны ў XIII стагодзьдзі, пасьля бітвы пад Клакотніцай, калі цар Іван Асэн II перамог эпірскага кіраўніка Тэадора Комніна. Бітва адбылася ў дзень, калі сьвяткуецца памяць Сарака Сьвятых мучанікаў, і ў знак падзякі цар-пераможца ў іх гонар пабудаваў шмат цэркваў і манастыроў. Пры стварэньні манастыр быў мужчынскім, браты-манахі старанна перапісвалі і распаўсюджвалі літургічныя кнігі. У XVII стагодзьдзі пры манастыры дзейнічала царкоўная школа. У XV і ў XVIII стагодзьдзях манастыр быў спалены і заставаўся ў заняпадзе да 1890 году. У 1891 годзе боцеўградзкі майстар Вуна Маркаў пабудаваў на старым падмурку невялічкую царкву. У манастыры адрадзілася манастырскае жыцьцё: спачатку ў ім жылі манахі-мужчыны, а з 1937 году ён становіцца жаночым, на чале зь ігуменяй маці Касыянай. У наш час дзейнічае.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манастыр уяўляе сабой комплекс з царквы, жылых ды гаспадарчых будынкаў. Манастырская царква — аднанэфавая, аднаапсыдная, бяскупальная, з унутраным і вонкавым прытворам, над якім узвышаецца званіца. У адным з жылых будынкаў пазьней была пабудавана капліца ў гонар Сьвятога Клімэнта Ахрыдзкага. У непасрэднай блізкасьці ад манастыру, на правым беразе рэчкі, ёсьць манастырская мінэральная крыніца. Над манастыром узвышаецца востры пік, на якім знаходзяцца рэшткі фартэцыі Градзіштэ (Чэшкаўград).
У наш час манастыр абвешчаны помнікам культуры.