Унівэрсытэт Эсбэры
| Унівэрсытэт Эсбэры | |
| Заснаваны | 1890 |
|---|---|
| Колькасьць пэрсаналу | |
| Месцазнаходжаньне | |
| Краіна | |
| Вэб-сайт | asbury.edu (анг.) |
Унівэрсытэ́т Эсбэры (па-ангельску: Asbury University) — прыватны хрысьціянскі ўнівэрсытэт у Ўілмары (Кентакі, ЗША). Складаецца з 17 факультэтаў, якія прапануюць больш за 50 спэцыяльнасьцяў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2 верасьня 1890 року мэтадыст Джон Ўэсьлі Г'юз заснаваў у Ўілмары Кентацкі коледж сьвятасьці[3], які пазьней атрымаў імя «айца амэрыканскага мэтадызму» біскупа Фрэнсіса Эсбэры.
У 2001 року адкрытая бібліятэка імя Кінлаў.
5 сакавіка 2010 року коледж пераўтвораны ва ўнівэрсытэт.
Навучаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ва ўнівэрсытэце Эсбэры навучаюцца студэнты з усіх 50 штатаў ЗША і ня менш за 80 краінаў[4]. У студэнцкім інтэрнаце жывуць каля 90% навучэнцаў.
Праграмы падзеленыя на пяць кірункаў:
- Коледж мастацтваў, гуманітарных і грамадзкіх навук
- Дэйтанская дзелавая школа
- Школа майстэрства камунікацыяў
- Школа адукацыі
- Школа навук Шо[5]
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спартовыя каманды ўнівэрсытэту называюцца "Арламі". Унівэрсытэт уваходзіць у III дывізіён НАСС, а таксама Нацыянальнай хрысьціянскай асацыяцыі студэнцкага спорту (НХАСС).
Вядомыя выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Элі Стэнлі Джоўнз — місіянэр, эвангеліст, пісьменьнік, багаслоў
- Джэймз Бэнэт Прычард — біблійны археоляг
- Дын Джоўнз — актор
- Джо Фрэнк Гарыс — бізнэсовец, палітык
- Джозэф Расэл Пітз — палітык
- Тэд Стрыклэнд — палітык
- Джодзі Гайс — палітык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
- ↑ History: 1890-1899 (анг.)
- ↑ Asbury University profile
- ↑ Schools. Asbury University.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Deuwel, Wesley Revival Fire. — Zondervan, 1995.
- Hughes, John Wesley The Autobiography of John Wesley Hughes. — Pentecostal Publishing, 1923.
- Jones, E. Stanley A Song of Ascents. — Abingdon Press, 1968.
- Morrison, Henry Clay Some Chapters of My Life Story. — Pentecostal Publishing, 1941.
- Thacker, Joseph A. Jr. Asbury College: Vision and Miracle. — Evangel Press, 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.)
- Афіцыйная спартовая бачына (анг.)