Унівэрсыдад Католіка Сант’яга-дэ-Чылі
Унівэрсыдад Католіка | |
Заснаваны | 1937 |
---|---|
Горад | Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі |
Стадыён |
Эстадыё Сан-Карляс дэ Апакінда Умяшчальнасьць: 14 118[1] |
Чэмпіянат | Прымэра |
· 2023 | 7 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cruzados.cl (гішп.) |
«Унівэрсыдад Католіка» (па-гішпанску: Universidad Católica) — чылійскі футбольны клюб з Сант’яга-дэ-Чылі. Заснаваны ў 1937 годзе. Свае хатнія матчы клюб з 1988 году ладзіць на стадыёне Эстадыё Сан-Карляс дэ Апакінда. «Унівэрсыдад Католіка» ёсьць адным з найпасьпяховейшых футбольных клюбаў краіны, саступаючы, аднак, паводле трафэяў клюбам «Колё-Колё» і «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі». У Кубку Лібэртадорэс клюб толькі аднойчы меў шанец на перамогу, але ў 1993 годзе саступіў у фінале бразыльскаму «Сан-Паўлу». Яшчэ некалькі разоў «Унівэрсыдад Католіка» даходзіў да паўфіналаў. Самым пасьпяховым футбалістам клюбу ёсьць Хасэ Пэдра Фуэнсаліда, які адзінацаць разоў станавіўся з «каталікамі» чэмпіёнам Чылі. Традыцыйнымі супернікамі ёсьць «Унівэрсыдад Дэ Чылі», дэрбі зь якім мае назоў Унівэрсытэцкае клясыка. Таксама прынцыпова праходзяць гульні супраць іншага сант’ягаўскага клюбу «Колё-Колё».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Чылі (16):
- 1949, 1954, 1961, 1966, 1984, 1987, 1997-а, 2002-а, 2005-к, 2010,
- 2016-к, 2016-а, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Чылі (4):
- 1983, 1991, 1995, 2011
- Уладальнік Супэркубка Чылі (4):
- 2016, 2019, 2020, 2021