Унівэрсалы Ўкраінскай цэнтральнай рады
Унівэрса́лы Ўкра́інскай Цэнтра́льнай Ра́ды — 4 граматы-праклямацыі, якія выдала Ўкраінская Цэнтральная Рада. Па аналёгіі з устаўнымі граматамі Рады БНР яны вызначылі этапы станаўленьня ўкраінскай дзяржавы — ад аўтаноміі да самастойнасьці.
Зьмест унівэрсалаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]I Унівэрсал, выдадзены 23 чэрвеня [ст. ст. 10 чэрвеня] 1917, абвясьціў аўтаномію Ўкраіны ў адказ на негатыўнае стаўленьне да гэтага пытаньня расейскага Часовага ўраду.
II Унівэрсал, выдадзены 16 ліпеня [ст. ст. 3 ліпеня] 1917, зафіксаваў дамоўленасьці між УЦР і Часовым урадам: апошні прызнаваў УЦР і Генэральны сакратарыят як дзяржаўны орган Украіны. Са свайго боку, УЦР прызнавала Усерасейскія ўстаноўчыя сходы, а да іхняга скліканьня абавязвалася не рабіць самастойных крокаў для атрыманьня аўтаноміі Ўкраіны.
III Унівэрсал, выдадзены 20 лістапада [ст. ст. 7 лістапада] 1917, абвясьціў Украінскую Народную Рэспубліку (УНР), фармальна не парываючы фэдэратыўных сувязяў з Расеяй, і дэмакратычныя прынцыпы: свабоду слова, друку, веравызнаньня, сходаў, зьвязаў, страйкаў, недатыкальнасьць асобы і памяшканьня; абвясьціў нацыянальную аўтаномію для меншасьцей (расейцаў, палякаў, жыдоў), скасаваў сьмяротную кару і права прыватнай уласнасьці на зямлю, усталяваў 8-гадзінны працоўны дзень, абвясьціў рэформу мясцовага самакіраваньня, вызначыў 9 студзеня 1918 днём выбараў ва Ўкраінскія устаноўчыя сходы.
IV Унівэрсал, выдадзены 22 студзеня [ст. ст. 9 студзеня] 1918, абвясьціў УНР «самастойнаю, ні ад каго незалежнаю, вольнаю сувэрэннаю дзяржаваю ўкраінскага народу», а выканаўчы орган, Генэральны сакратарыят — Радаю Народных Міністраў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |