Унутраная рыфма
Уну́траная ры́фма — рыфма, якая зьвязвае два паўрадкоўі аднаго вершаванага радка або словы, разьмешчаныя ў сярэдзіне двух суседніх радкоў:
- Апанас коней пас,
- Кацярына — бы́чкі.
- Пачакай, не ўцякай:
- Куплю чаравічкі!
- (Народная песьня)
Унутраная рыфма, як і рыфма ўвогуле, мае мэтрычна-кампазыцыйнае значэньне. Гэтым яна вылучаецца з цэлага шэрагу ўнутрырадковых слоўных сугуччаў, якія па форме (але не па функцыі) падобныя да яе. Унутраная рыфма вельмі часта сустракаецца ў народнай паэзіі, а таксама ў паэтаў, творчасьць якіх цесна зьвязаная з фальклёрам. Напрыклад, у творах Т. Шаўчэнкі М. Багдановіч налічыў каля тысячы такіх рыфмаў. Зь беларускіх паэтаў асабліва часта іх ужываў Я. Купала. Многія яго вершы («Касцам», «Думкі», «З дарогі», «За праўду» і інш.) вызначаюцца выкарыстаньнем рэгулярных унутраных рыфмаў, узбагачаных іншымі ўнутрырадковымі сугуччамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |