Уліковы нумар плацежніка
Уліко́вы ну́мар плаце́жніка (Уліковы нумар плацельшчыка), УНП — адзіны ўнікальны нумар фізычнай ці юрыдычнай асобы пры аплаце падаткаў, збораў (у тым ліку мытных), мытаў[1]. Надаецца кожнаму плацежніку пры пастаноўцы на ўлік у падатковым органе ў Беларусі.
Зьвесткі пра фізычную ці юрыдычную асобу пры наданьні УНП захоўваюцца ў Дзяржаўным рэестры плацежнікаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі. УНП юрыдычнай асобы захоўваецца за ёй да сканчэньня дзейнасьці, ліквідацыі або рэарганізацыі. УНП фізычнай асобы захоўваецца за ёю да канца жыцьця.
Адпаведнікам УНП у краінах Эўропы ёсьць ідэнтыфікацыйны нумар ПДВ(en), у Расеі — ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацежніка(ru).
Структура УНП
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]УНП фармуецца як лічбавы (для арганізацыяў) ці літарна-лічбавы (для фізычных асобаў) код, складаецца з 9 знакаў і мае наступную структуру:
— лічба ці літара, вызначае рэгіён, дзе зарэгістраваны прадпрымальнік:
Рэгіён | Знак для фізычных асобаў | Знак для юрыдычных асобаў |
---|---|---|
м. Менск | ||
Берасьцейская вобласьць | ||
Віцебская вобласьць | ||
Гомельская вобласьць | ||
Гарадзенская вобласьць | ||
Менская вобласьць | ||
Магілёўская вобласьць |
— — парадкавы нумар плацежніка. Кожны наступны нумар плацежніка ўтвараецца даданьнем адзінкі да папярэдняга прызначанага нумару. — кантрольны лік, які прызначаны для выяўленьня памылак, магчымых пры запісе УНП у дакумэнтах, на тэхнічных носьбітах інфармацыі, пры перадачы інфармацыі па каналах сувязі.
Прыклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- УНП 200988541 — юрыдычная асоба зь Берасьцейскай вобласьці.
- УНП МА1953684 — фізычная асоба з Магілёўскай вобласьці.
Разьлік УНП
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьлік кантрольнай лічбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны знак, які ўваходзіць у структуру УНП (зь першага па восьмы), мае сваю вагу — просты лік. Вага кожнага знаку:
Знак УНП | ||||||||
Вага знаку | 29 | 23 | 19 | 17 | 13 | 7 | 5 | 3 |
Кожны знак памнажаецца на сваю вагу, вынікі сумуюцца разам:
Кантрольная лічба зьяўляецца астачай ад дзяленьня атрыманай сумы на 11:
Калі вынік роўны 10, то дадзены УНП не выкарыстоўваецца; парадкавы нумар плацежніка павялічваецца на адзінку да тае пары, пакуль вынік ня стане меншы за 10. Вынік выкарыстоўваецца ў якасьці кантрольнай лічбы.
Разьлік УНП для фізічных асоб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для літарных знакаў фізычных асобаў выкарыстоўваюцца наступныя лічбавыя адпаведнікі:
Пасьля вызначэньня кантрольнай лічбы лічбавае значэньне другога знаку замяняецца літарай лацінскага альфабэту ў наступнай адпаведнасьці:
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі №96 «Аб пастаноўцы і зьняцьці з уліку ў падатковых органах» (рас.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусі (31 сьнежня 2010). Праверана 9 ліпеня 2020 г.