Уладыслаў Негалеўскі
Уладыслаў Негалеўскі | |
па-нямецку: Władysław Niegolewski | |
Партрэт Уладыслава Негалеўскага ў Познаньскай ратушы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
1819[1][2][3] |
Памёр: |
1885[1][2][3] |
Партыя: | |
Уладысла́ў Негале́ўскі (12 верасьня 1819, маёнтак Власьцяеўкі каля Срэму — 19 сакавіка 1885, Познань) — польскі праўнік, лібэральны палітык, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і ўдзельніка напалеонаўскіх паходаў, палкоўніка войска Польскага, грамадзкага дзеяча Анджэя Негалеўскага (1787—1857) ды Ганны з Крыжаноўскіх. Сярэднюю адукацыю атрамаў ў познанскіх гімназіях сьв. Марыі Магдалены і Фрыдрыха Вільгельма. Вывучаў права ва ўнівэрсітэце Бона, дзе ў 1845 абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Аб дзяржаўным праве» (O prawie dzierżawnym). Адмовіўшыся ад прапанаванай яму працы на катэдры ў унівэрсітэту Цюрыха, вярнуўся на Радзіму (у Вялікапольшчу) і далучыўся да барацьбы за незалежнасьць. Быў адным з арганізатараў плянаванай атакі на Цытадэль ў Познані 2 сакавіка 1846. Быў зьняволены ў Познані і Бэрліне. Быў асуджаны на Бэрлінскім працэсе. У 1848 увайшоў у склад Нацыянальнага камітэту ў Познані. У 1849 абараняў вядомага адваката Якуба Кратоўскага-Краўтхофэра, прыцягнутага да суду за ўдзел у вясьне народаў. Як чалец польскай дэлегацыі выступаў ў абарону праў палякаў у парлямеце гораду Франкфурта. Шматразова быў дэпутатам прускага ландтагу (1849—1852, 1858—1861, 1867—1884), таксама быў дэпутатам Райхстагу Нямеччыны (з 1871). Супрацьстаяў гэрманізацыі. Выступаў ў абарону польскай мовы ў школах ды органах улады Вялікапольшчы, дамагаўся павагі да аўтаноміі Вялікага княства Познанскага. У 1859—1860 выкрыў правакацыю шэфа познанскай паліцыі, з фальсіфікацыяй антыпрускіх сьпісаў палякаў у Познані.
Браў удзел ў паўстаньні 1863—1864 гадоў. Быў паранены ў бітве пад Ігнацэвем. Крыху раней 6 траўня 1863 палкоўнік Тачаноўскі прызначыў яго мэрам гораду Коле. Быў абвінавачаны ў здрадзе Радзімы, адбываў пакараньне ў Глогаве.
У 1884 прайграў выбары ў ляндтаг Прусіі Стэфану Цагельскаму, памёр годам пазьней у Познані. Быў жанаты з Вандай з Квілецкіх. Дзяцей ня меў.
Культурніцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў адным з арганізатараў Познанскага таварыства сяброў навук, якое было створана ў ягоным доме ў 1857. Напачатку ён выконваў абавязкі віцэ-прэзыдэнта таварыства і рэдактара «Штогоднікаў» таварыства. Стварыў таксама Таварыста народнай асьветы, Таварыства народнага чытаньня ды Центральнае гаспадарчае таварыства. Працаваў над равіцьцём Высшай земляробчай школы ў Забікове (заснаваная Аўгустам Цешкоўскім). Зь Людвікам Жэпецкім выдаваў газэту Goniec Wielkopolski, на старонках якой рашуча выступаў супраць супрацоўніцтва з Прусіяй.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jan Słowikowski, Władysław Niegolewski, w: Wielkopolski słownik biograficzny, Warszawa-Poznań 1981, ISBN 83-01-02722-3
- Witold Jakóbczyk, Przetrwać nad Wartą 1815—1914, 55. część cyklu «Dzieje narodu i państwa polskiego», Warszawa 1989