Уладзіслаў Касмынін
| Уладзіслаў Касмынін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 студзеня 1990[1] (36 гадоў) | |
| Рост | 196 см | |
| Вага | 92 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2015 | Нафтан | 29 (0) |
| 2010 | → Полацак | 26 (4) |
| 2011—2012 | → Хваля | 44 (1) |
| 2013 | → Мікашэвічы | 23 (5) |
| 2014 | → Віцебск | 13 (3) |
| 2016 | Мікашэвічы | 14 (1) |
| 2016 | Нёман Горадня | 11 (1) |
| 2017—2018 | АГМК[d] | 53 (8) |
| 2019 | Акжэтпэс | 12 (1) |
| 2019 | АГМК[d] | 7 (0) |
| 2020 | Кызылкум[d] | 11 (1) |
| 2021 | Турон Яйпан[d] | 20 (2) |
| 2022 | Істыклол[d] | 16 (1) |
| 2023 | Мэталюрг Бэкабад[d] | 11 (0) |
| 2023 | Мактаарал | 0 (0) |
| 2024 | Нёман Горадня | 9 (0) |
Уладзіслаў Касмынін (нар. 17 студзеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтану», дзе гуляў за дубль. У сэзоне 2008 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. З 2010 году на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацак», «Хвалю» і «Граніт». Перад сэзонам 2014 году вярнуўся ў склад «Нафтану». Пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2014 году зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[4], якому дапамог выйсьці ў вышэйшы дывізіён.
У сэзоне 2015 году зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2015 году пакінуў наваполацкі клюб[5], і ў лютым 2016 году пасьля прагляду стаў гульцом «Граніта»[6]. У ліпені 2016 году празь фінансавыя праблемы «Граніта» перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[7], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Алмалык»[8], які на наступны год зьмяніў назву на АГМК. Разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Ўзбэкістану, а ў сэзоне 2017 году з шасьцю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды.
У лютым 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Акжэтпэс» з Какшатаў[9], аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК[10], дзе гуляў да канца сэзону 2019 году. Другую палову 2020 году правёў у складзе «Кызылкума». У лютым 2021 году стаў гульцом наманганскага «Наўбахора»[11], аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон»[12]. Трывала гуляў у пачатковым складзе каманды. Паводле вынікаў сэзона 2021 году «Турон» страціў месца ў Супэрлізе, і ў сьнежні 2021 году абаронца пакінуў клюб[13]. У сакавіку 2022 году стаў гульцом чэмпіёна Таджыкістану «Істыклола»[14]. Разам з клюбам выйграў чэмпіянат, Кубак і Супэркубак Таджыкістану.
У студзені 2023 году ўзмоцніў склад узбэцкага «Мэталюрга»[15]. У жніўні 2023 году перайшоў у казаскі «Мактаарал»[16], аднак гэтак і не выйшаў на поле ў ягоным складзе. У лютым 2024 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом гарадзенскага «Нёмана»[17]. Пасьля сэзону скончыў кар’еру, вярнуўшыся жыць у Ташкент[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- Уладальнік Кубка Ўзбэкістану: 2018
- Чэмпіён Таджыкістану: 2022
- Уладальнік Кубка Таджыкістану: 2022
- Уладальнік Супэркубка Таджыкістану: 2022
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 |
| Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
| Нёман | 11 | 1 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vladislav Kosmynin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://betnews.by/belorus-vladislav-kosmynin-vspomnil-ob-interese-so-storony-sbornoj-tadzhikistana/
- ↑ https://www.fcneman.by/by/komanda/main/326.html
- ↑ Космынин арендован «Витебском» до конца сезона (рас.)
- ↑ Футбол. Валерий Стрипейкис: не будет Карповича, Хотова, Космынина, Хаткевича. В "Нафтане" осталась одна молодежь и Довгялло (рас.) Архіўная копія ад 2015-12-31 г.
- ↑ Космынин стал игроком "Гранита", на просмотре - Радченко и Вечурко, Обивалин и Вшивцев покинули команду (рас.)
- ↑ Космынин подписал контракт с «Неманом» (рас.)
- ↑ Владислав Космынин перешел в узбекский "Алмалык" (рас.)
- ↑ Космынин перешел в казахстанский «Окжетпес» (рас.)
- ↑ Космынин вернулся в узбекский АГМК (рас.)
- ↑ 31-летний Космынин перешел в "Навбахор", Это девятый клуб в карьере футболиста (рас.)
- ↑ Космынин стал игроком узбекского "Турона" (рас.)
- ↑ Владислав Космынин покинул узбекский "Турон" (рас.)
- ↑ От Лисаковича до Космынина. Все десять переходов белорусов за границей (рас.)
- ↑ Владислав Космынин перебрался в чемпионат Узбекистана (рас.)
- ↑ Космынин стал одноклубником Юденкова и Шрамченко (рас.)
- ↑ Владислав Космынин присоединился к «Неману» (рас.)
- ↑ Владислав Космынин назвал причину завершения карьеры (рас.). Белорусский футбол (2025-02-25). Праверана 2025-03-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Полацак»
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Акжэтпэс» Какшатаў
- Футбалісты клюбу «Мэталюрг» Бэкабад
- Футбалісты клюбу «Мактаарал» Атакент
- Беларускія футбалісты