Уладзіслава Жыцкая
| Уладзіслава Жыцкая | |
| польск. Władysława Życka | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | Жыцкішкі |
| Памерла | 13 лістапада 1928 Вільня |
| Пахаваная | |
| Род | Жыцкія |
| Бацькі | Юзэф Жыцкі Пелагея з Радзішэўскіх |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, публіцыстка |
Уладзіслава Жыцкая (па-польску: Władysława Życka, па-летувіску: Vladislova Życkaitė; нар. ?, Жыцкішкі — пам. 13 лістапада 1928, Вільня) — польская пісьменьніца, публіцыстка, фэміністка, грамадзкая дзеячка, землеўласьніца. Сястра Людвікі Жыцкай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзяцінства правяла ў радавым маёнтку бацькі Жыцкішкі(lt) (па-летувіску: Žičkiškė, па-польску: Życkiszki) у 4 км ад места Расены[1]. З 1905 г. жыла ў Вільні, была сябрам Нацыянал-дэмакратычнай партыі Польшчы(pl). Была таксама старшынёй Віленскага акруговага Таварыства Польскай Моладзі (па-польску: Wileński Okręg Stowarzyszenia Młodzieży Polskiej), патронкай Таварыства Маладая Полька(па-польску: Stowarzyszenie Młoda Polka)[a]. Уваходзіла ў кіраўніцтва Нацыянальнай арганізацыі кабет(pl) (па-польску: Narodowa Organizacja Kobiet) і ў склад мясцовага кіраўніцтва па віленскаму раёну Сьніпішкі партыі Нацыянальна-народнага зьвязу(pl)[b] (па-польску: Związek Ludowo-Narodowy), была таксама шматгадовай сакратаркай дадзенай партыі ў Сьніпішках. Уваходзіла ў рэдакцыю «Dziennik Wileński». Таксама была сябрам Таварыства сяброў навукі[3], Віленскага прафзьвязу журналістаў[1][4]. Памерла ў Вільні, пахаваная на вайсковых могілках у Антокале, Вільня[5].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Таварыства Маладая Полька - гэта польскае каталіцкае моладзевае аб'яднаньне жанчынаў, якое дзейнічала ў міжваеннай Польшчы[2].
- ↑ Палітычная партыя міжваеннай Польшчы традыцыі эндэцыі(pl).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Mieczysław Jackiewicz, Biografia, Ludwika Życka, kwartalnik Znad Wilii, Wilno, 2021, 1 (85), s. 104—105.
- ↑ Młoda Polka
- ↑ Sprawozdanie s.8
- ↑ F. Ruszczyc, Dziennik. Część druga. W Wilnie. Warszawa: "Secesja" 1996, 687 s., s. 363.
- ↑ Dziennik Wileński №261, 1928.