Уладзімер Шчарбін
Уладзімер Шчарбін | |
Дата нараджэньня | 18 красавіка 1950 (74 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Узнагароды |
Уладзімер Іванавіч Шчарбін (18 красавіка 1950, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар м. Койданаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1969 годдзе закончыў Пензенскае пэдагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзяленьня Койданаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Выстаўляцца пачаў з 1977 году. У 1995 годзе ў Койданаве адбылася пэрсанальная выстава. Асноўныя творы ў галіне пляката. Чалец Беларускага саюзу мастакоў з 1991 году. Чалец Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасьці.
3 чэрвеня 2011 году за шматгадовую плённую працу, высокі прафэсіяналізм, значны асабісты ўклад у развіцьцё культуры ўзнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны [1]
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шчарбін Уладзімір Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 615-616.