Уладзімер Чаркасаў
Уладзімер Чаркасаў укр. Черкасов Володимир Юрійович | |
3 чэрвеня 1989 — 24 ліпеня 2014 | |
Месца нараджэньня | Альгопіль, Віньніцкая вобласьць, УССР |
---|---|
Месца сьмерці | Краматорск, Данецкая вобласьць, Украіна |
Прыналежнасьць | Украіна |
Род войскаў | ССА Украіны |
Званьне | Сяржант |
Частка | 140 ЦАдП |
Бітвы/войны | Вайна на Данбасе: Бітва за Краматорск |
Узнагароды | |
Уладзі́мер Чарка́саў (па-ўкраінску: Черкасов Володимир Юрійович) — вайсковец, сяржант, старшы выведнік-снайпэр 140-га асобнага цэнтру АА Ўзброеных сілаў Украіны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся Ўладзімер чаркасаў у вёсцы Альгопіль Чачальніцкага раёну, быў адзіным дзіцём у бацькоў. Па сканчэньні Віньніцкае вышэйшае прафэсійнае вучэльні праходзіў кантрактную службу ў Хмельніцкім, у 8-м асобным палку адмысловага прызначэньня, адтуль накіраваны ваяваць ва ўсходніх абласьцях Украіны.
Акалічнасьці згубы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Загінуў 24 ліпеня 2014 року калі КАМАЗ, на якім ехалі спэцпрызнаўцы, трапіў пад скрыжаваны агонь з засады ля места Краматорск. Разам з Уладзімерам загінулі сяржант Васіль Кабэрнюк, сяржант Андрэй Чабан ды жаўнер Тарас Якімчук.
Ва Ўладзімера Чаркасава ў вёсцы Гумённае засталася маці — Майя Аляксандраўна, у Гаўрышаўцы — цётка.
Уладзімер Чаркасаў пахаваны ў вёсцы Кажухаўка, адкуль родам бацькі[1].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны
- ордэнам «За мужнасьць» III ступені (8.8.2014) (пасьмяротна)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 8 жніўня 2014 году № 640/2014 «Аб узнагароджаньні дзяржаўнымі ўзнагародамі Ўкраіны»
- Чаркасаў Уладзімер Юравіч загінуў у Данецкай вобласьці падчас абстрэлу тэрарыстаў
- І зноўку сьмерць на Тэпліцкай зямлі
|