Уладзімер Цэсьлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам 194.226.121.218 (гутаркі) у 17:14, 19 верасьня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Уладзімер Цэсьлер
Дата нараджэньня 30 красавіка 1951 (73 гады)
Месца нараджэньня Слуцак, Беларусь
Адукацыя 1975—1980 гады.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Факультэт дызайну й декаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Месца вучобы
Занятак жывапіс, скульптура
Жанры дызайн
Плынь дызайн, рэкляма

Уладзімер Цэсьлер (нар. 30 красавіка 1951) — беларускі мастак, дызайнэр. Жыве і працуе ў Менску.

Біяграфія

Скончыў у 1979 годзе аддзяленьне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (БДТМІ) у Менску (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). З 1979 году працаваў сумесна зь Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасьць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў вобласьці плякату (больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале).

Значныя працы

Шырокую вядомасьць набыў «Праект стагодзьдзя. 12 з XX» Уладзімера Цэсьлера і Сяргея Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX стагодзьдзя былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (19992000), у Музэі Людвіга пры Дзяржаўным расейскім музэі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Вэнэцыянскім біенале (2005). Пасьля сьмерці Войчанкі Ўладзімер Цэсьлер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манэры, якая разам з пэрфэктным тэхнічным выкананьнем, стала візытоўкай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага пэрыяду — сэрыя оп-арт-аб’ектаў «Вэктарныя тэхналёгіі» (2007).

Накірункі працы: плякат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленьне кніг, рэкляма.

Вонкавыя спасылкі