Уладзімер Тугай
Уладзімер Тугай | |
Дата нараджэньня | 7 траўня 1951[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 кастрычніка 2024[3][2] (73 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Тугай (неадназначнасьць).
Уладзі́мер Васі́левіч Туга́й (7 траўня 1951, Нароўля, Палеская вобласьць БССР — 13 кастрычніка 2024) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1976 року скончыў гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя Горкага. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры (1978—1981).
У 1982 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Рост творчай і працоўнай актыўнасьці працаўнікоў саўгасаў БССР (1966—1975 гг.)» (навуковы кіраўнік — прафэсар Віталь Фамін(d)). У 2003 року абараніў доктарскую дысэртацыю «Латыскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцьці Беларусі (XIX — першая палова XX ст.)». Дацэнт (1988). Прафэсар (2004).
У 1969—1971 роках служыў у Савецкай Арміі. Сакратар камітэту камсамолу (1976—1982), намесьнік дэкана гістарычнага факультэту (1982—1988), сакратар парткаму (1988—1991) МДПІ імя Горкага. Дэкан (1991—2005), загадчык катэдры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2005—2015) гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. З 2016 року — загадчык цэнтру ўсеагульнай гісторыі і міжнародных стасункаў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. У 2020 року адмовіўся працягваць свой кантракт на знак салідарнасьці з калегамі, звольненымі пасьля выступу супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і зьбіцьця пратэстоўцаў.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасьцяў — латышоў(d), летувісаў, палякаў, немцаў.
Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песьні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны мэдалямі «За працоўную адзнаку», «Францішка Скарыны», знакам «Выдатнік народнай асьветы», ганаровымі граматамі Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, ганаровымі граматамі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994;
- Сусветная гісторыя XIX—XX стст.: Вучэб. дапам. для 11-га кл. — Мн., 1996 (у сааўт.);
- Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998;
- Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1;
- Всемирная история новейшего времени: Учеб. пособ. для 9-го кл. — Мн., 1998 (в соавт.);
- Латышы на Беларусі. — Мн., 1999;
- Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) — Мн., 2001;
- Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) — Мн., 2002.
- Латышскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі. — Мн., 2003;
- Сусветная гісторыя навейшага часу: Вучэб. дапам. для 9-га кл. — Мн., 2003 (у сааўт.);
- Всемирная история новейшего времени (1945—2002 гг.): Эксперимент. учеб. для 10-го кл. — Мн., 2003 (в соавт.);
- Сусветная гісторыя навейшага часу 1945—2005 гг.: Учеб. для 10-га кл. — Мн., 2006 (у сааўт.);
- Древние германцы: Средние века: Учеб. пособ. для вузов. — Мн., 2006;
- Чырвоны Мазыранін — Мінск: Бел. навука, 2022.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тугай Уладзімір Васільевіч // Беларусь у асобах і падзеях (белар.) — Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
- ^ а б Памёр гісторык Уладзімір Тугай // Naša Nìva (белар.) — 2024. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ^ Памёр гісторык Уладзімір Тугай
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тугай Уладзімір Васілевіч Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 463.
- Тугай Уладзімір Васілевіч Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — С. 537.
- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Нароўлі
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
- Дактары гістарычных навук
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўныя адзнакі»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія гісторыкі
- Дэканы гістарычнага факультэту БДПУ імя Максіма Танка