Уладзімер Тамашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімер Антонавіч Тамашэвіч (22 лютага 1899, Менск — 1983) — дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсэтэту.

Пасьля сканчэньня вучылішча ўладкаваўся на працу наборшчыкам друкарні газэты «Капейка». Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1924 годзе, пасьля чаго быў накіраваны ў горад Арцёмаўск у якасьці загадчыка аддела агітацыі і прапаганды КП(б)У.

1 сьнежня 1946 году Тамашэвіч быў прызначаны рэктарам БДУ, і ўзначальваў яго да лютага 1949 году. Тамашэвіч стаў першым рэктарам БДУ паходжаньнем з гораду, а ня зь вёскі.

Папярэднік
Парфён Савіцкі
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
19461949
Наступнік
Іван Чымбург