Перайсьці да зьместу

Уладзімер Парахневіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Парахневіч
Род дзейнасьці пэдагог
Дата нараджэньня 18 сьнежня 1918
Месца нараджэньня Сьцяг Беларусі в. Аўсімавічы, Бабруйскі павет, Беларуская Народная Рэспубліка
Дата сьмерці 28 ліпеня 1980
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы» юбілейны мэдаль «50 гадоў Узброеным сілам СССР»
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Уладзі́мер Аляксе́евіч Парахне́віч (18 сьнежня 1918, Аўсімавічы, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён — 28 ліпеня 1980, Менск) — удзельнік нямецка-савецкай вайны, партызан, пэдагог.

Зь сялянскае сям’і. Пасьля сканчэньня пачатковае школы ў вёсцы Варатынь разам з бацькамі пераехаў на жыхарства ў Бабруйск. Скончыў БДУ (1941).

З жніўня 1941 у падпольнай групе Варатынскага сельсавета. Зь ліпеня 1942 партызан 537-га аддзелу, камандзір дывэрсійнае групы аддзелу, якая дзейнічала на чыгунцы Жлобін-Бабруйск і пусьціла пад адхон 21 варожы эшалён. Зь лістапада 1943 Парахневіч зьяўляўся палітруком роты 539-га партызанскага аддзелу, з чэрвеня 1944 камандзір 102-га аддзелу 9-е партызанскае брыгады імя С. М. Кірава.

Пасьля вайны на камсамольскай і пэдагагічнай рабоце ў Менску, працаваў дырэктарам школы № 21. Аўтар падручнікаў для школы, кнігі «Вогненыя віхуры» (1969).

Узнагароды — Герой Савецкага Саюзу (15 жніўня 1944), Заслужаны настаўнік БССР (1969), меў ордэн Леніна, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэн Чырвонай Зоркі, мэдалі.

Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.