Перайсьці да зьместу

Уладзімер Ксяневіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ксяневіч.
Уладзімер Ксяневіч
чэрвень 18941939
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Уладзі́мер Фра́нцавіч Ксяне́віч (чэрвень 1894 году, Слонім, Гарадзенская губэрня, цяпер Гарадзенская вобласьць — ?), вайсковы дзяяч, пэдагог.

Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве і Мікалаеўскае вайсковае вучылішча ў Пецярбургу. Ваяваў у Першую сусьветную вайну ў складзе штурмавога батальёну 6-й расейскай арміі ў Румыніі. У 1917 ствараў на Румынскім фронце беларускія вайсковыя аддзелы. Пазьней служыў у арміі генэрала А. Дзянікіна, набыў спэцыяльнасьць вайсковага будаўніка, будаваў масты. У 1920 залічаны ў рэзэрў Беларускай вайсковай камісіі, пасьля ўступіў у гусарскі полк генэрала С. Булак-Балаховіча, служыў на бронецягніку «Балаховец». З восені 1920 году сябра БСП «Зялёны Дуб» (мянушка «Грач»), неўзабаве ўзначаліў яе галоўны штаб.

Пазьней далучыўся да баптыстаў, вучыўся і выкладаў арыфмэтыку ў Варшаўскай біблейскай школе, удзельнічаў у зьездах баптыстаў. У 1924 г. вярнуўся да партыйнай работы. У пачатку кастрычніку 1924 году пасланы атаманам Дзергачом у БССР зь лістамі да кіраўніцтва рэспублікі і ДПУ. Арыштаваны. 28 чэрвеня 1925 г. Асуджаны да ВМП.

Да лютага 1927 г. знаходзіўся ў камэры сьмяротнікаў. Пасьля задавальненьня ягонага хадайніцтва аб памілаваньні, сьмяротны прысуд зьменены на 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]