Уладзімер Бруй
Уладзімер Бруй | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Ігнась Адамскі |
Нарадзіўся | 8 жніўня 1948 (76 гадоў)![]() |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік |
Мовы | беларуская, расейская |
Уладзі́мер Дзьмі́трыевіч Бруй (нар. 8 жніўня 1948, Гарадзея, Нясьвіскі раён Баранавіцкай вобласьці БССР) — беларускі пісьменьнік, перакладнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1971) па спэцыяльнасьці перакладчык ангельскай і францускай моваў.
У 1974—2003 працаваў настаўнікам ангельскай і францускай моваў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясьвіскага раёну. У 2003—2007 — перакладнік у кампаніі «Совинтервод» (Расея). У 2008—2009, з 2010 — перакладнік на Гарадзейскім цукровым камбінаце.
З 2007 року на пэнсіі. З 2011 — кіраўнік Менскай абласной філіі хрысьціянскага літаратурнага аб’яднаньня «Ласка Божая» («па-расейску: Благодать»).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікавацца пачаў у пэрыёдыках: «Нясьвіскіх навінах», «Настаўніцкай газэце», хрысьціянскім часопісе «Благодать».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Нябесны банк: аповеды з жыцьця» (2015)
- «Трэцяя Бярэзіна: аповеды з жыцьця» (2016)
- «Две жизни — одна судьба: роман» (бел. Два жыцьці — адзін лёс, 2017)[1]
- «Приключения сирийца в СССР : роман в новеллах» (бел. Прыгоды сырыйца ў СССР, 2018, пад псэўданімам Игнась Адамский)[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Бруй, Владимир Дмитриевич (писатель ; переводчик ; род. 1948) (рас.) Зводны электронны каталёг бібліятэкаў Беларусі Праверана 29 ліпеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на бачыне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў