Узьнясенскі сабор (Канатоп)
| сабор | |
| Краіна | Украіна |
| Месцазнаходжаньне | Канатоп |
| Каардынаты | 51°25′13″ пн. ш. 33°22′40″ у. д. / 51.42028° пн. ш. 33.37778° у. д.Каардынаты: 51°25′13″ пн. ш. 33°22′40″ у. д. / 51.42028° пн. ш. 33.37778° у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Ордэнская прыналежнасьць | УПЦ МП |
| Архітэктурны стыль | позьні клясыцызм |
| Заснавальнік | Іван Драгаміраў |
| Будаваньне | 1824—1846 гады |
| Статус | помнік архітэктуры Ўкраіны мясцовага значэньня[d] і Monument of urban planning of Ukraine of local importance[d] |
Узьнясенскі сабор на мапе Ўкраіны Узьнясенскі сабор | |
Узьнясе́нскі катэдра́льны сабо́р (па-ўкраінску: Вознес́енський кафедра́льний собо́р) — царква ва ўкраінскім горадзе Канатопе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Загінулых у Канатопскай бітве (1659 г.) казакаў з абодвух бакоў пахавалі ў адной братэрняй магіле, а на яе месцы паставілі царкву ў гонар сарака Сэбастыйскіх пакутнікаў.
У XVIII стагодзьдзі на месцы старой была пабудавана новая драўляная царква ў гонар Сарака пакутнікаў, асьвечаная ў 1751 годзе. Яе называлі Кандыбаўскай, бо яна была пабудаваная на грошы Данілы Кандыбы — прадстаўніка мясцовага казацкага роду.
У 1824—1846 гадох на месцы «кандыбаўскай» царквы была пабудавана Іванам Драгаміравым мураваная Ўзьнясенская (у народзе «Драгаміраўская») царква.
У савецкі час царква была закрыта. У 1940—1941 гадох былі разабраныя званіца і сьветавы барабан. Ад поўнага зьнішчэньня храм выратаваў прыход немцаў.