Т’ёрнін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера Т’ёрнін

Т’ёрнін (па-ісьляндзку: Tjörnin — «сажалка») — возера ў Рэйк'явіку і адно з самых знакамітых азёр Ісьляндыі.

На яго берагах знаходзіцца ратуша Рэйк’явіка, а таксама знакамітая школа (па-ісьляндзку: Menntaskóli Reykjavíkur), якую наведвалі першыя асобы Ісьляндыі (напр. паэт Хальдаўр Кільян Лакснэс (па-ісьляндзку: Halldór Laxness)), некалькі музэяў (напр. Ісьляндзкі нацыянальны музэй), а непадалёк месьцяцца Унівэрсытэт Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Háskóli Íslands), а таксама будынак альтынгу (па-ісьляндзку: Alþingishúsi), Вольная царква ў Рэйк'явіку (па-ісьляндзку: Fríkirkja) і Катэдральны сабор Рэйк'явіка (па-ісьляндзку: Dómkirkja).

Возера таксама зьяўляецца прытулкам гусяў, качак, лебядзей і іншых птушак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Т’ёрнінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў