Тэраса Бруля
Выгляд
Тэраса Бруля (па-нямецку: Brühlsche Terrasse) — архітэктурны ансамбль і турыстычная славутасьць у Дрэздэне. Яна разьмешчана ў цэнтры старога горада і распасьціраецца прыкладна на 500 мэтраў уздоўж Эльбы паміж мастом Аўгуста і мастом Каролы. Тэраса Бруля таксама вядомая як Балкон Эўропы. Тэрмін узьнік у пачатку 19-га стагодзьдзя і пазьней часта выкарыстоўваўся ў літаратуры. Тэраса Бруля зьяўляецца часткай знакамітага віда на цэнтар Дрэздэна (т. зв. панарамы Каналета).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |