Тэафіл Ленартовіч
Тэафіл Ленартовіч | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 27 лютага 1822[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 лютага 1893[1][2][3] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | аўтар, паэт, перакладнік, пісьменьнік, скульптар |
Подпіс | |
Тэафіл Ленартовіч (па-польску: Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава — 3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар.
Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Друкаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 году на эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балёнскім унівэрсытэце.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынесьлі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклёрных песень, перадаваў калярыт сялянскага жыцьця, прыгажосьць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленьні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленьне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстаньня 1794 году раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаньнем паўстаньня 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).
Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазыцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя зь якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касьцёлы.
Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тжашчкоўская (Манькоўская)[5].
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Wybór poezji. Warszawa, 1991.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Teofil Lenartowicz // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Teofil Aleksander Lenartowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record #118779400 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Малюковіч С. Ленартовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9
- Zięba M. Liryka Teofila Lenartowicza wobec pieśni ludowej. Wrocław, 1983. ISBN 83-04-01571-4