Тэакрыт
Тэакрыт | |
Θεόκρῐτος | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 315 да н. э. Сыракузы |
Памёр | 260 да н. э.
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | старажытнагрэцкая мова[1] |
Тэакры́т (па-грэцку: Θεόκρῐτος, Theokritos) — старажытнагрэцкі паэт, адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў літаратуры раньняга элінізму, малодшы сучасьнік Калімаха, ураджэнец Сыракузаў. Заснаваў жанр ідыліі, у якой прадметам замілаваньня сталася простасьць і прыроднасьць сьціплага побыту. Ідыліі Тэакрыта запачаткавалі эўрапейскую традыцыю «букалічнай» літаратуры.
Жыцьцярыс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэакрыт нарадзіўся на Сыцыліі ў Сыракузах або каля іх. Ягоныя бацькі, Праксагор і Філіна, згаданыя ў адной з эпіграмаў, паходзілі з вострава Коса, дзе паэт жыў у маладосьці. На Косе Тэакрыт увайшоў у гурток паэтаў, куды ўваходзілі Філет і Асклепіяд. Імаверна, там завязалася і ягонае сяброўства, якое доўжылася ўсё жыцьцё, з паэтам і лекарам Нікіясам. Вярнуўшыся каля 280 да н. э. на Сыцылію, Тэакрыт дарэмна зьвярнуўся па дапамогу да тырана Сыракузаў Гіерана ІІ (захаваўся першы твор, ідылія ХVІ, Харыты, або Гіеран, у якім Тэакрыт просіць уладара Сыракузаў прыняць яго ў двор). Больш прыхільным выявіў сябе цар Эгіпту Пталямэй ІІ Філядэльф: з 274 па 270 да н. э. Тэакрыт карыстаўся ў Александрыі ягонай гасьціннасьцю.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |