Тхор стэпавы
| Тхор стэпавы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
| Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
| Сямейства | Куніцавыя (Mustelidae) |
| Падсямейства | Mustelinae |
| Род | Mustela |
| Від | Тхор стэпавы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Mustela eversmanii (Lesson, 1827) | |
| Арэал | |
Тхор стэпавы (Mustela eversmanii) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0—5050 м. Жыве ў розных адносна сухіх месцах пражываньня, уключаючы стэпы, паўпустэльні, пашы і апрацаваныя палі. На поўдні Сібіры часта сустракаецца ў лясістых стэпах.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго даўжыня складае ад 290 да 562 мм, даўжыня хваста 70–183 мм, маса ад 1350 да 2050 г.
Мае падоўжанае, стройнае цела з кароткімі канечнасьцямі. Пераважна цела саламяна-жоўтае або бледна-карычневае. Верх цёмны, наз сьвятлее. Грудная клетка, канечнасьці, пахвінная вобласьць і каля хваста ад цёмна-карычневага да чорнага колеру, а афарбоўка на мордзе нагадвае маску.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго рацыён складаецца пераважна з грызуноў (у тым ліку Spermophilus, Marmota і розных родаў хамякоў, пясчанак і палёвак) і Ochotona; выкопвае жывёл з нор. Рэдка есьць вусякоў і цалкам пазбягае расьліннай ежы. Ён пазбягае лясоў і вядзе пераважна начны лад жыцьця. Калі запасы ежы становяцца дэфіцытнымі, стэпавы тхор перасяляецца ў іншую мясцовасьць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Maran, T.; Skumatov, D.; Abramov, A.V.; Kranz, A. 2016. Mustela eversmanii. The IUCN (анг.)
- Loso, H. 1999. "Mustela eversmanii" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |