Перайсьці да зьместу

Турынскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Турынскі ўнівэрсытэт
Заснаваны 1404
Рэктар Gianmaria Ajani[d]
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][2][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4], Netval Research Universities Network[d][5], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][6], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][7] і European Open Science Cloud Association[d][8]
Вэб-сайт unito.it (італ.)​ (анг.)​ (кіт.)

Турынскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Torino) — унівэрсытэт у горадзе Турын у рэгіёне П’емонт на паўночным захадзе Італіі. Адзін з найстарэйшых унівэрсытэтаў Эўропы, а таксама адзін з найстарэйшых у гісторыі. Ён працягвае адыгрываць важную ролю ў навуковых дасьледаваньнях і падрыхтоўцы спэцыялістаў. Нязьменна займае першае месца сярод пяці найлепшых італьянскіх унівэрсытэтаў і трэцяе месца паводле навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Італіі, паводле апошніх зьвестак ANVUR.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт быў заснаваны у 1404 годзе з ініцыятывы савойскіх графаў. Зацьвердзіў стварэньне ўнівэрсытэту «Авіньёнскага папа» Бэнэдыкт XIII. Праз палітычную нестабільнасьць унівэрсытэт некаторы час працаваў у К’еры (1427—1434) і Савільяна (1434—1436). У сярэдзіне XVI стагодзьдзя ўстанова часова не працавала праз францускую акупацыю. У 1799—1800 гадах унівэрсытэт быў рэарганізаваны на францускі ўзор, а неўзабаве рэктар стаў прызначацца Напалеонам. У гэты час унівэрсытэт быў другім паводле велічыні ў Напалеонавай імпэрыі. Па вяртаньні да ўлады Савойскай дынастыі францускія навіны былі адмененыя. Пасьля пераносу сталіцы аб’яднанай Італіі з Турыну ў Флярэнцыю ў 1865 годзе ўнівэрсытэт пакінула частка прафэсуры. У другой палове XIX стагодзьдзя ва ўнівэрсытэце склалася моцная школа мэдыцыны, а прафэсары ўстановы зрабілі шмат дзеля прапаганды гігіены і разьвіцьця грамадзкай аховы здароўя ў Італіі. У 1905 годзе ва ўнівэрсытэце была адкрытая першая ў Італіі катэдра псыхалёгіі.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт ўключае 12 факультэтаў:

  • Аграрны
  • Вэтэрынарны
  • Замежных моваў і літаратуры
  • Гуманітарных навук
  • Матэматыкі, фізыкі і прыродазнаўчых навук
  • Мэдычны
  • Пэдагагічны
  • Паліталёгіі
  • Псыхалёгіі
  • Фармацэўтычны
  • Юрыдычны
  • Эканамічны

Унівэрсытэт таксама мае некалькі філіяў у паўночна-заходняй частцы Італіі.

Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]