Туманнасьць Арыёна
| Туманнасьць Арыёна | |
| Зьвесткі назіраньня (эпоха J2000.0) | |
|---|---|
| Сузор’е | Арыён |
| Простае ўзьняцьцё | 5г 35х 17,3с[1][2] і 5г 35х 14,5с[3] |
| Схіленьне | −5° 23′ 28″[1][2] і −5° 22′ 30″[3] |
| Радыяльная хуткасьць | 27,8 ± 5 км/с[4] |
| Адлегласьць | 1345 ± 20 сьветлавы год і 0,5 кпк[5] |
| Бачная зорная велічыня (V) | 4 |
Туманнасьць Арыёна, Мэсье M42 — дыфузная туманнасьць у сузор’і Арыёна. Вядомая як сярэдняя «зорка» ў «мячы» Арыёна. Гэта адна з найярчэйшых туманнасьцяў, бачная голым вокам у начным небе пры бачнай зорнай велічыні 4,0. Яна месьціцца на адлегласьці ў 1267,0 ± 5,4 сьветлавых гадоў[6][7] і ёсьць найбліжэйшай да Зямлі вобласьцю фармаваньня масіўных зорак. Паводле ацэнак, M42 мае дыямэтар каля 25 сьветлавых гадоў, што адпавядае прыблізна 1° кутняга памеру на небе. Ейная маса сягае блізу 2 тысячам сонечных масаў. У старажытных тэкстах туманнасьць часта называлі Вялікай туманнасьцю ў Арыёне або Вялікай Арыёнавай туманнасьцю.
Гэтая туманнасьць ёсьць адной з найбольш вывучаных і найбольш фатаграфаваных аб’ектаў начнога неба[8]. Туманнасьць дала навукоўцам шмат ведаў пра працэс фармаваньня зорак і плянэтных сыстэмаў з воблакаў газу і пылу, у момант іхняга каляпсу. Астраномы беспасярэдне назіралі ў туманнасьці протаплянэтныя дыскі, карычневыя карлікі, інтэнсіўныя і турбулентныя рухі газу, а таксама фотаіянізацыйныя эфэкты масіўных бліжэйшых зорак.
Крыніцы
[рэдагаваць]- 1 2 Molonglo Reference Catalogue of Radio Sources
- 1 2 Large M. I., Mills B. Y., Little A. G., Crawford D. F., Sutton J. M. The Molonglo Reference Catalogue of radio sources (анг.) // Mon. Not. R. Astron. Soc. / D. Flower — OUP, 1981. — Vol. 194. — P. 693–704. — ISSN 0035-8711; 1365-2966 — doi:10.1093/MNRAS/194.3.693
- 1 2 SIMBAD Astronomical Database
- ↑ Conrad C., R.-D. Scholz, Kharchenko N. V., Piskunov A. E., Röser S., Schilbach E., Jong R. S., Schnurr O., Steinmetz M., Grebel E. K. et al. A RAVE investigation on Galactic open clusters (анг.) // Astron. Astrophys. / T. Forveille — EDP Sciences, 2017. — Vol. 600. — P. 106–106. — ISSN 0004-6361; 0365-0138; 1432-0746; 1286-4846 — doi:10.1051/0004-6361/201630012
- ↑ Quireza C., Rood R. T., Bania T. M., Balser D. S., MacIel W. J. The electron temperature gradient in the galactic disk (анг.) // The astrophysical journal. Letters — United Kingdom: IOP Publishing, 2006. — Vol. 653. — P. 1226–1240. — ISSN 2041-8205; 2041-8213 — doi:10.1086/508803 — arXiv:astro-ph/0609006
- ↑ Kounkel, Marina; Hartmann, Lee; Loinard, Laurent; Ortiz-León, Gisela N.; Mioduszewski, Amy J.; Rodríguez, Luis F.; Dzib, Sergio A.; Torres, Rosa M.; Pech, Gerardo; Galli, Phillip A. B.; Rivera, Juana L.; Boden, Andrew F.; Briceño, Cesar; Tobin, John J. The Gould's Belt Distances Survey (GOBELINS) II. Distances and Structure toward the Orion Molecular Clouds // The Astrophysical Journal. — 2017. — Т. 834. — № 2. — С. 142. — DOI:10.3847/1538-4357/834/2/142
- ↑ Dzib, Sergio A.; Ordόñez-Toro, Jazmín; Loinard, Laurent; Kounkel, Marina; Ortiz-León, Gisela N.; Galli, Phillip A. B.; Rodríguez, Luis F.; Mioduszewski, Amy J.; Masqué, Josep M.; O'Kelly, Eoin; Forbrich, Jan; Moo-Herrera, Karla Dynamical masses of young stellar objects with the VLBA: DYNAMO-VLBA. Trigonometric parallaxes and proper motions of YSOs in Orion // Astronomy & Astrophysics. — 16.03.2026. — DOI:10.1051/0004-6361/202558169
- ↑ Astronomers Spot The Great Orion Nebula's Successor Архіўная копія ад 18.02.2006 г.
| Гэта — накід артыкула пра галяктыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |