Трэцяя сусьветная вайна
Трэ́цяя сусьве́тная вайна́, III сусьветная вайна — гіпатэтычны глябальны канфлікт маштабаў першай (1914—1918) і другой (1939—1945) сусьветных войнаў. Адрозьнівацца ж такая вайна меркавана будзе выкарыстаньнем ядзернай зброі ці іншых сродкаў масавага зьнішчэньня, таму колькасьць разбурэньняў і чалавечых ахвяраў будзе значна большаю.
Рызыка новай сусьветнай вайны ўзрасла з вынаходжаньнем ядзернай зброі і Халоднай вайны. Была распрацаваная стратэгічная дактрына ўзаемнага гарантаванага зьнішчэньня ў выпадку ядзернай атакі аднаго з бакоў. Тым ня меней, ЗША і СССР намагаліся ўнікнуць такога зыходу, хоць некалькі разоў здараліся надзвычайныя выпадкі(d), выкліканыя тэхнічнымі збоямі ці чалавечымі памылкамі, якія маглі выклікаць ўзаемныя ядзерныя ўдары.
Некаторыя канфлікты пачатку XXI стагодзьдзя, у прыватнасьці расейскі напад на Ўкраіну, называюць трыгерамі, якія могуць стаць патэнцыйнай прычынай трэцяй сусьветнай вайны.
Гіпатэтычныя сцэнары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1949 року, пасьля зьяўленьня ядзернай зброі, фізык Альбэрт Айнштайн выказаўся, што вынік магчымай III сусьветнай вайны будзе настолькі жахлівы, што адкіне чалавецтва ў каменны век. Далей ён дадаў: «Ня ведаю, якой зброяй будуць ваяваць у III сусьветнай вайне, але ў IV сусьветнай вайне ваявацьмуць кіямі і камянямі».
Паводле дасьледаваньня ў навуковым часопісе Nature Food у жніўні 2002 року, у выпадку поўнамаштабнай ядзернай вайны між ЗША і Расеяй з выкідам 150 Тг(d) стратасфэрнага пылу больш за пяць мільярдаў зямлянаў памруць ад голаду, спрычыненага ядзернай зімой. Пры гэтым памруць 99% жыхароў гэтых краінаў, а таксама Эўропы і Кітаю. У выпадку меншай вайны (5—47 Тг) Індыі з Пакістанам памоуць больш за два мільярды чалавек.
Гіпатэтычна ў будучыя дзесяцігодзьдзі павялічыць рызыку сусьветнай вайны могуць новыя тэхналёгіі, напрыклад, штучны інтэлект.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |