Трыпл-дабл
Выгляд
Трыпл-дабл (па-ангельску: triple-double — трайны двайны ці трайны дубль) — так у баскетболе вызначаюць гульца, які за адну гульню набраў у трох стытыстычных паказчыках больш за 10 пунктаў (двухзначных лічбаў). У якасьці паказьнікаў могуць выступаць пункты, перахопы, блёк-шоты, выніковыя перадачы і падборы. Прыклад: 16 пунктаў, 11 перадачаў, 12 падбораў; 12 перахопаў, 14 перадачаў і 17 падбораў.
Паказчыкі трыпл-дабл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віды трыпл-даблаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе толькі 10 камбінацыяў трыпл-даблаў:
- Самы распаўсюджаны пункты-падборы-перадачы. Такіх у сэзоне бывае некалькі дзясяткаў.
- Іншы варыянт пункты-падборы-блёкшоты. У сярэднем такі трыпл-дабл апошні час сустракаецца два разы за сэзон НБА.
- Рэдкім зьяўляецца варыянт пункты-перадачы-перахопы. Вядома толькі 5 выпадкаў такога трыпл-даблу (Фэт Левэр—1985, Клайд Дрэкслер—1986, Кевін Джонсан—1993, Мукі Блэйлак—1998 і Элвін Робэртсан—1986 ў рамках свайго квадрупл-даблу).
- Яшчэ больш рэдкі варыянт — пункты-падборы-перахопы. Вядома 4 выпадкі: Лары Стыл—1974, Клайд Дрэкслер—1996, Кэндал Гіл—1999 і зноўку Элвін Робэртсан—1986 ў рамках свайго квадрупл-даблу).
- Пункты-перадачы-блёкшоты. Вядома толькі 3 выпадкі, усе — у рамках квадрупл-даблаў (Нэйт Тэрманд—1974, Хакім Аладжьювон—1990 і Дэвід Робінсан—1994)
- Падборы-перадачы-блёкшоты. Тыя самыя 3 выпадкі ў рамках квадрупл-даблаў.
- Падборы-перадачы-перахопы. Толькі Элвін Робэртсан ў рамках свайго квадрупл-дабла ў 1986 годзе зьдзейсьніў такі трыпл-дабл.
- Ніколі не было зарэгістравана ў НБА 3 віды трыпл-даблаў — пункты-перахопы-блёкшоты, падборы-перахопы-блёкшоты і перадачы-перахопы-блёкшоты.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |