Перайсьці да зьместу

Дабл-дабл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дабл-дабл (па-ангельску: Double-double) — так у баскетболе вызначаюць гульца, які за адну гульню мае двухзначную выніковасьць двух паказчыкаў. Напрыклад: 15 перадач і 12 блёкшотаў.

Паказчыкі дабл-дабл:

У гісторыі НБА ад сэзону 1985—1986 гадоў лідэрамі па колькасьці дабл-даблаў зьяўляюцца знакамітыя гульцы клюбу «Юта Джаз» Джон Стоктан і Карл Мэлоўн. Стоктан у выніку рэгулярных сэзонаў НБА зрабіў 709 дабл-даблаў у камбінацыі пункты-перадачы, а Мэлоўн зрабіў 811 дабл-даблаў ў камбінацыі пункты-падборы.