Перайсьці да зьместу

Трутнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трутнаў
чэск. Trutnov
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Чэхія
Край Кралаваградэцкі
Першыя згадкі 1260
Дата заснаваньня 1260
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Міхал Роса[d][1]
Геаграфія
Плошча 103,36 км²
Вышыня НУМ 414 м
Часавы пас
Каардынаты 50°33′51″ пн. ш. 15°54′24″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 30 953 чал. (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 499
Паштовы індэкс 541 01
Нумарны знак H
Сайт trutnov.cz
Трутнаў на мапе Чэхіі
Трутнаў
Трутнаў
Трутнаў

Тру́тнаў (па-чэску: Trutnov, па-нямецку: Trautenau) — горад у Кралаваградэцкім краі Чэхіі, на рацэ Упе, ля падножжа горнага масіву Крконашы. Насельніцтва на 2012 год — 30,9 тыс. жыхароў.

Асноўная галіна прамысловасьці гораду — тэкстыльная (галоўным чынам, ільняная). Вытворчасьць вырабаў са шкла.

Упершыню згадваецца каля 1260 году, под сучаснай назвай (першапачаткова — у нямецкім варыянце) — з 1301 году. З канца XIV стагодзьдзя знаходзіўся ва ўладаньні багемскае каралевы. Вытрымаў усе варожыя атакі; быў узяты толькі Янам Жыжкам у час Гусіцкіх войнаў у 1421 годзе і двойчы (у 1642 і ў 1647 гадах) асаджваўся швэдамі на працягу Трыццацігадовае вайны. Індустрыялізацыя гораду пачалася ў XIX стагодзьдзі. У 1823 годзе былі створаныя палатняная мануфактура й шаўкаткацккая фабрыка. Да 1945 году асноўнае насельніцтва гораду складалі немцы, у цяперашні час — чэхі.

З архітэктурных помнікаў вартыя ўвагі: адзінаццацімэтровая калёна ў стылі барока, разьмешчаная на цэнтральным пляцы гораду; касьцёл Нараджэньня Дзевы Марыі з 64-мэтровай вежай і вялізнай крыптай, якая цяпер зьяўляецца канцэртнай заляй; скульптурная група, якая адлюстроўвае Яна Непамуцкага й Сьвятое Сямейства.

Паблізу Трутнава — курорт Янске Лазьне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Трутнаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. https://www.trutnov.cz/cs/zivot-v-trutnove/historie-mesta/starostove-mesta/ing-arch-michal-rosa.html