Трохбаковы футбол
Трохбако́вы футбо́л — адмена футболу, асноўным адрозьненьнем якой зьяўляецца адначасная прысутнасьць на полі трох камандаў.
Правілы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поле для гульні ў трохбаковы футбол мае форму роўнабаковага шасьцікутніка з трыма брамамі, разьмешчанымі на кожнай другой грані[1]. Гульня вядзецца адным мячом. Матч цягнецца 3 таймы па 12 хвілінаў. Перамагае каманда, якая прапусьціла найменш галоў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарам ідэі трохбаковага футболу лічыцца дацкі мастак-абстракцыяніст Асгер Ёрн. Ён імкнуўся разьвіць і ўзбагаціць тэорыю сытуацыянізму, таму трохбаковы футбол нарадзіўся у многім як тэарэтычны праект. З філязофскага пункту погляду галоўнай перавагай гульні, на думку аўтара, зьяўляецца адсутнасьць драмы. Меркавалася, што трохбаковы футбол спрыяе разьвіцьцю навыкаў зносінаў між калектывамі.
Першы афіцыйны матч па трохбаковым футболе адбыўся ў 1993 годзе ў Глазга і быў арганізаваны лёнданскай Псыхагеаграфічнай асацыяцыяй[2].
У сьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульня атрымала папулярнасьць у Ангельшчыне, Аўстрыі, Беларусі, Італіі, Польшчы, Сэрбіі, Шатляндыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Правілы гульні ў трохбаковы футбол (рас.) (pdf) Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ It’s a Game of Three Halves (анг.) (pdf) Праверана 19 ліпеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Незвычайныя віды футболу (рас.)
- Velcom 3g футбол (рас.)