Торэвіеха
| Торэвіеха | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Torrevieja[d] | Эдуарда Хорхэ Далён Санчэс[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 7 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 37°58′40″ пн. ш. 0°41′00″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Афіцыйная мова | гішпанская мова[5][6] | ||||
| Этнахаронімы | torrevellenca[7], torrevellenc і Torrevejense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 03181–03188 | ||||
| Нумарны знак | A | ||||
| Сайт | torrevieja.es (гішп.) | ||||
| Торэвіеха на мапе Гішпаніі Торэвіеха | |||||
Торэвіеха (па-гішпанску: Torrevieja; па-валенсійску: Torrevella) — места і грамада ў правінцыі Алікантэ Валенсійскай супольнасьці Гішпаніі, на паўднёва-ўсходнім Белым беразе Міжземнага мора.
Знаходзіцца за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Алікантэ. Насельніцтва — 83 тыс. (2019)[8]. Першапачаткова заснаваная як солездабыўчая і рыбацкая вёска.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва места паходзіць ад старажытнай вартавой вежы (гішп. Torre Vieja — 'старая вежа'), якая здаўна тут стаяла. У 1803 року Карл IV загадаў пачаць тут будаўніцтва паселішча дзеля здабычы солі. У 1829 землятрус цалкам зьнішчыў мястэчка, але яно хутка было адноўленае. У 1931 Альфонса XIII надаў Торэвіесе статус места.
У XIX стагодзьдзі здабытую соль збольшага прадавалі ў Швэцыю ды Нідэрлянды. З пачатку XX стагодзьдзя чвэрць атрыманай солі сталі пастаўляць на ўнутраны рынак. Дагэтуль солездабыча застаецца асноўнай галіной прамысловасьці Торэвіехі.
Апошнім часам адбываецца разьвіцьцё турыстычнай сфэры. Вялікая колькасьць брытанцаў, ірляндцаў, немцаў і скандынаваў пражываюць тут цэлы год, а гішпанцы купляюць у Торэвіесе другі дом.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Торэвіеху перасякае дарога Н-332 з Картахэны.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Катэдра Беззаганнага Зачацьця, узьведзеная ў 1789, у 1844 рэканструяваная з камянёў, узятых з арыгінальнай Старой вежы.
- Касьцёл Дзевы Марыі Ружанцовай (Ля-Мата), збудаваны ў 1896.
- Грэбля Левантэ даўжынёй 1600 м.
- Парк нацыяў — паменшаная копія Эўрапейскага кантынэнту
- Музэй мора і солі
- Плывучы музэй падводнай лодкі С-61
- Плывучы музэй патрульнай лодкі Альбатрос III
- Пляцоўкі солі — у 1777—1958 роках служылі солезапасным магазынам і вэрф’ю.
- Солевыя капальні — дзьве солевыя лягуны на захад ад места
- Музэй хабанэры «Рыкарда Ляфуэнтэ»
- Музэй Вялікадня
- Музэй натуральнай гісторыі Торэвіехі ў будынку старога чыгуначнага вакзалу
- Парк ветрака
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Хаакін Чарапрэта (1871—1951) — палітык
- Нікола Кун — тэнісіст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nomenclátor Geográfico de Municipios y Entidades de Población — 2024.
- ↑ Argos (кат.): Portal d'informació, Portal de información
- ↑ https://pegv.gva.es/auto/scpd/web/FM/CAS/ES_FM_03133.pdf
- ↑ Нацыянальны інстытут статыстыкі Padrón municipal de España de 2025 — 2025.
- ↑ Llei 4/1983, de 23 de novembre, d'Ús i Ensenyament del Valencià
- ↑ Ley 4/1983, de 23 de noviembre, de Uso y Enseñanza del Valenciano
- ↑ El gentilicis valencians
- ↑ Instituto Nacional de Estadística, Madrid,2019.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Самакіраваньне Торэвіехі (гішп.)
- Падарожнік па Торэвіесе (анг.)

Ангельская ВікіВандроўка мае турыстычны дапаможнік па тэме гэтага артыкула: