Перайсьці да зьместу

Торэвіеха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Торэвіеха


Краіна: Гішпанія
Кіраўнік: Эдуарда Хорхэ Далён Санчэс[d][1]
Плошча:
  • 71,44 км²
Вышыня: 7 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 03181–03188
Нумарны знак: A
Геаграфічныя каардынаты: 37°58′40″ пн. ш. 0°41′0″ з. д. / 37.97778° пн. ш. 0.68333° з. д. / 37.97778; -0.68333Каардынаты: 37°58′40″ пн. ш. 0°41′0″ з. д. / 37.97778° пн. ш. 0.68333° з. д. / 37.97778; -0.68333
Торэвіеха на мапе Гішпаніі
Торэвіеха
Торэвіеха
Торэвіеха
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://torrevieja.es

Торэвіеха (па-гішпанску: Torrevieja; па-валенсійску: Torrevella) — места і грамада ў правінцыі Алікантэ Валенсійскай супольнасьці Гішпаніі, на паўднёва-ўсходнім Белым беразе Міжземнага мора.

Знаходзіцца за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Алікантэ. Насельніцтва — 83 тыс. (2019)[3]. Першапачаткова заснаваная як солездабыўчая і рыбацкая вёска.

Назва места паходзіць ад старажытнай вартавой вежы (гішп. Torre Vieja — 'старая вежа'), якая здаўна тут стаяла. У 1803 року Карл IV загадаў пачаць тут будаўніцтва паселішча дзеля здабычы солі. У 1829 землятрус цалкам зьнішчыў мястэчка, але яно хутка было адноўленае. У 1931 Альфонса XIII надаў Торэвіесе статус места.

У XIX стагодзьдзі здабытую соль збольшага прадавалі ў Швэцыю ды Нідэрлянды. З пачатку XX стагодзьдзя чвэрць атрыманай солі сталі пастаўляць на ўнутраны рынак. Дагэтуль солездабыча застаецца асноўнай галіной прамысловасьці Торэвіехі.

Апошнім часам адбываецца разьвіцьцё турыстычнай сфэры. Вялікая колькасьць брытанцаў, ірляндцаў, немцаў і скандынаваў пражываюць тут цэлы год, а гішпанцы купляюць у Торэвіесе другі дом.

Торэвіеху перасякае дарога Н-332 з Картахэны.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Iglesia Arciprestal de la Inmaculada Concepción
  • Катэдра Беззаганнага Зачацьця, узьведзеная ў 1789, у 1844 рэканструяваная з камянёў, узятых з арыгінальнай Старой вежы.
  • Касьцёл Дзевы Марыі Ружанцовай (Ля-Мата), збудаваны ў 1896.
  • Грэбля Левантэ даўжынёй 1600 м.
  • Парк нацыяў  — паменшаная копія Эўрапейскага кантынэнту
  • Музэй мора і солі
  • Плывучы музэй падводнай лодкі С-61
  • Плывучы музэй патрульнай лодкі Альбатрос III
  • Пляцоўкі солі — у 1777—1958 роках служылі солезапасным магазынам і вэрф’ю.
  • Солевыя капальні — дзьве солевыя лягуны на захад ад места
  • Музэй хабанэры «Рыкарда Ляфуэнтэ»
  • Музэй Вялікадня
  • Музэй натуральнай гісторыі Торэвіехі ў будынку старога чыгуначнага вакзалу
  • Парк ветрака
  1. ^ а б Argos (кат.): Portal d'informació, Portal de información
  2. ^ Нацыянальны інстытут статыстыкі Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
  3. ^ Instituto Nacional de Estadística, Madrid,2019.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]