Перайсьці да зьместу

Томас Чэкон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Чэкон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся27 студзеня 2001(2001-01-27)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплывец

То́мас Чэко́н (па-італьянску: Thomas Ceccon; 27 студзеня 2001 году) — італьянскі плывец, які спэцыялізуецца на плаваньні на сьпіне. Рэкардсмэн сьвету на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне і на дыстанцыі 4×100 мэтраў вольным стылем на кароткай вадзе. Чэкон таксама ёсьць рэкардсмэнам Італіі на дыстанцыі 50 мэтраў на сьпіне і 50 мэтраў батэрфляем. Чэмпіён сьвету 2022 году на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне і чэмпіён Эўропы 2022 году на дыстанцыях 100 мэтраў на сьпіне і 50 мэтраў батэрфляем. Срэбны мэдаліст летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем і бронзавы мэдаліст у эстафэце 4×100 метраў у комплексным плаваньні. 29 ліпеня 2024 году здабыў залаты мэдаль на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Чэкон на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 году.

У 2018 годзе спартовец здабыў першы залаты мэдаль на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем. Таксама на тых гульнях браў яшчэ чатыры мэдалі. Ён заваяваў два залатыя мэдалі на чэмпіянаце сьвету па плаваньні сярод юніёраў у 2019 годзе.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, якія ладзіліся ў 2021 годзе праз пошасьць каранавірусу, Чэкон здабыў срэбраны мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем у другі дзень спаборніцтваў, праплыўшы свой адрэзак за 47,45 сэкундаў на другім этапе эстафэты, каб дапамагчы італьянскай дружыне ўсталяваць рэкорд Італіі ў 3:10,11[2]. Увечары трэцяга дня плывец паказаў асабісты рэкордны час у 47,71 сэкунды ў папярэдніх заплывах на дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем і адабраўся ў паўфінале[3], але далей ня даў рады. 31 ліпеня Чэкон дапамог заняць чацьвертае месца ў зьмяшанай эстафэце 4×100 мэтраў, праплыўшы сваю частку эстафэты на сьпіне за 52,23 сэкунды, чым зрабіў важкі ўнёсак у выніковы ўсталяваны рэкорд Італіі ў 3:39,28[4]. На наступны дзень таксама ў эстафэце, але гэтым разам у комплексным плаваньнем, здабыў чарговы бронзавы мэдаль.

Італьянец выдатна правёў чэмпіянаты Эўропы і сьвету ў 2022 годзе, здабыўшы на кожным зь іх некалькі залатых мэдалёў. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы спачатку здабыў бронзавы мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем, пры гэтым паказаўшы другі вынік у камандзе, а потым у індывідуальным заплыве на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне здабыў залаты мэдаль.

  1. ^ а б Thomas Ceccon // https://www.olympedia.org/athletes/2503339
  2. ^ «Swimming — CECCON Thomas». Tokyo 2020 Olympics.
  3. ^ Reuters (27.07.2021). «Tokyo Olympics: Italy’s Ceccon quickest in 100m freestyle heats». The Times of India.
  4. ^ Omega Timing; Atos (1.08.2021). «Tokyo 2020 Olympic Games: Swimming Results Book». International Olympic Committee.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.