Толькі не кажы нікому
| Толькі не кажы нікому | |
| Tylko nie mów nikomu | |
| Жанр | дакумэнтальны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Томаш Сэкельскі |
| Сцэнарыст | Томаш Сэкельскі |
| Прадусар | |
| Апэратар |
|
| Мантаж | Дарыюш Мандэс |
| Вытворчасьць | Марэк Сэкельскі |
| Дата выхаду | 11 траўня 2019 (7 гадоў таму) |
| Працягласьць | 121 хв. |
| Краіна | Польшча |
| Мова | польская |
| Наступны | Zabawa w chowanego[d] |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«То́лькі не кажы́ нікому» (па-польску: Tylko nie mów nikomu) — польскі дакумэнтальны фільм 2019 року рэжысэра Томаша Сэкельскага, які апавядае пра сэксуальны гвалт зь дзецьмі ў каталіцкай царкве Польшчы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільм створаны братамі Томашам і Маркам Сэкельскімі на грошы, сабраныя з дапамогай краўдфандынгавага сэрвісу «Patronite». Першы з братоў стаў аўтарам сцэнару і рэжысэрам, другі — прадусэрам. За здымкі фільму адказвалі Адам Галіца, Войцех Якубчак і Пётар Сузін, а мантажом займаўся Дарыюш Мандэс.
Фільм уздымае пытаньне адказнасьці за хаваньне сэксуальных злачынцаў ад праваахоўных органаў чальцамі Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы. У фільме прадстаўленыя як справы шматгадовай даўніны, так і нядаўнія. Упершыню ў ім зьяўляюцца абвінавачваньні ў пэдафіліі ў бок ксяндза пралата Францішка Цыбулі, капэляна прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, а таксама ксяндзка Эўгеніюша Макульскага, ініцыятара пабудовы базылікі ў Ліхеню.
Аўтары фільму запрасілі да ўдзелу ў ім некалькіх царкоўных герархаў, аднак згодаю адказаў толькі былы езуіт, прафэсар Станіслаў Абірэк.
Фільм распаўсюджваецца на сэрвісе YouTube.
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Толькі не кажы нікому на YouTube
- Толькі не кажы нікому (анг.) на сайце IMDb
- «Толькі не кажы нікому» // FilmPolski