Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы
Выгляд
| Базыліка | |
Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы Bazylika Matki Bożej Bolesnej Królowej Polski | |
| Краіна | Польшча |
| Вёска | Ліхень Стары |
| Каардынаты | 52°19′23″ пн. ш. 18°21′28″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Познанская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
| Аўтар праекту | Барбара Бялецка |
| Дата заснаваньня | 12 чэрвеня 2004 |
| Будаваньне | 1994—2004 гады |
| Статус | малая базыліка |
| Сайт | lichen.pl/en/221/… (анг.) |
Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы на мапе Польшчы Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы | |
Базылі́ка Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — Бале́снай Карале́вы По́льшчы (па-польску: Bazylika Matki Bożej Bolesnej Królowej Polski) — касьцёл у вёсцы Ліхень Стары ў Велікапольскім ваяводзтве Польшчы, адна з галоўных паломніцкіх мясьцінаў краіны. Спраектавана Барбарай Бялецкай і пабудаваная ў 1994—2004 гадох. Гэта найбуйнейшы паводле памераў храм у Польшчы й восьмы ў Эўропе: 139 м у даўжыню, 77 м — у шырыню й 141,5 м — у вышыню. У яе вежы знаходзіцца звон «Марыя Багародзіца» — найбуйнейшы звон у Польшчы й трэці ў Эўропе (важыць 15 тон).
Папа Ян Павал II асьвяціў касьцёл у 1999[1] і падараваў ганаровы тытул малой базылікі 2 лютага 2005.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Званіца базылікі дасягае вышыні 141,5 м
- Выгляд ззаду на базыліку, зь відам на пляц
- Від на арган
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў