Таўталягічная рыфма
Выгляд
Таўталягі́чная ры́фма — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасьцю таўталягічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі зьяўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталягічная рыфма ў вуснай народнай творчасьці:
- Дзеўка — ад вады,
- Хлопец — да вады:
- —Пастой, пастой, дзяўчыначка,
- Дай каню вады.
Прыклад з сучаснай паэзіі:
- Сьлепіць вочы ён, сьнег,
- І дарогі разьбег.
- І ты мружысься: «Сьнег!..
- Што за студзеньскі сьнег!..»
- (А. Лойка «Сьнег»)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |