Перайсьці да зьместу

Тацяна Кузіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Кузіна
Род дзейнасьці Дасьледніца, экспэртка ў сфэры грамадзянскай супольнасьці і публічнага адміністраваньня, лектарка
Дата нараджэньня 1973(1973)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Прафэсіі Дасьледніца, экспэртка, лектарка
Навуковая сфэра Палітычная навука, публічнае адміністраваньне
Месца працы Школа маладых мэнэджараў і публічнага адміністраваньня SYMPA

Тацяна Кузіна (нар. у 1973 годзе, Менск, Беларусь) ― беларуская дасьледніца, грамадзкая дзяячка, лектарка, экспэртка ў сфэры грамадзянскай супольнасьці, грамадзянскага ўдзелу і публічнага адміністраваньня.

Нарадзілася ў Менску.

Тацьцяна працавала ў ЭГУ з 1996 па 2009 год, была намесьніцай дэкана Франка-беларускага факультэту палітычных і адміністрацыйных навук, узначальвала Офіс публічных і міжнародных сувязяў, выкладала на бакаляўрскай праграме «Палітычныя і эўрапейскія дасьледаваньні»[1].

У 2010—2015 гадах была выканаўчай дырэктаркай Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), а таксама супрацоўнічала зь Беларускай дасьледчай радай (BRC) ды іншымі навукова-дасьледчымі цэнтрамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці на працягу ўсёй сваёй кар’еры[1].

Магістарка палітычных навук (ЭГУ). Выкладала ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце[1].

Грамадзкая і экспэртная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тацяна стаяла ля вытокаў стварэньня Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня (SYMPA) і Беларускага інстытуту рэформы і трансфармацыі публічнага адміністраваньня (BIPART), у межах якіх выкладала і займалася дасьледчай дзейнасьцю[1].

Тацяна Кузіна зрабіла важны ўнёсак у шматлікія праграмныя, стратэгічныя і дасьледчыя дакумэнты, у тым ліку ў рамках удзелу SYMPA ў EU-STRAT — міжнародным дасьледчым праекце, які ажыцьцяўляўся кансорцыюмам вядучых эўрапейскіх унівэрсытэтаў (улучна з Свабодным унівэрсытэтам Бэрліна і Лейдэнскім унівэрсытэтам ў Нідэрляндах) і навукова-дасьледчых цэнтраў (think tanks) у 2016—2019 гадах[2].

28 чэрвеня 2021 году Тацяна Кузіна была арыштаваная ў менскім аэрапорце. Тацяне Кузінай прад’яўлены абвінавачваньні па па ч. 1 арт. 357 КК (дапамаганьне дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады) і па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы)[3].

20 ліпеня 2021 году разам зь іншымі арыштаванымі калегамі была прызнаная палітзьняволенай[4].

6 лютага 2023 году ў Менску пачаўся суд над Тацянай Кузінай і Валерыяй Касьцюговай. У залежнасьці ад ролі Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну абвінавачваюць па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 («дапамаганьне дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»)[5].

17 сакавіка 2023 году Валерыі Касьцюговай і Тацяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму[6].

  1. ^ а б в г Просьба о солидарности и поддержке, Школа молодых менеджеров публичного администрирования, 05.07.2021, https://web.archive.org/web/20210706071003/http://www.sympa-by.eu/ru/articles/prosba-o-solidarnosti-i-podderzhke.html
  2. ^ У Магілёве абмяркоўвалі ўзаемадзеянне грамадскага сектара і ўладаў, 22-03-2019, MOGILEVPRESS.BY, https://web.archive.org/web/20220324063516/http://mogilevpress.by/naviny-supolki/20-u-magleve-abmyarkoval-zaemadzeyanne-gramadskaga-sektara-lada.html
  3. ^ Taccjana Kuzina, 100xSolidarität, Solidarität mit den politischen Gefangenen in Belarus, https://100xsolidaritaet.de/personen-in-haft/taccjana-kuzina
  4. ^ Затрыманыя журналісты «Белсат» і «Радыё Свабода», а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі, ПЦ Вясна, 20.07.2021, https://spring96.org/be/news/104384
  5. ^ У Менску судзяць рэдактарку Касьцюгову і дасьледчыцу Кузіну, Радыё Свабода, 6 лютага 2023, https://www.svaboda.org/a/32257215.html
  6. ^ Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі