Перайсьці да зьместу

Тахір Батаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тахір Батаеў
30 траўня 1973(1973-05-30)21 сакавіка 2007(2007-03-21) (33 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Тахір Хажаевіч Батаеў, амір Тахір (мянушкі: «Кумык», «Тыгр», «23»; 30 траўня 1973, вёска Сары-Су — 21 сакавіка 2007 году, Гудэрмэс) – вайсковы дзяяч і ваявода Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, брыгадны генэрал. Яры прыхільнік незалежнасьці Ічкерыі.

Тахір Батаеў нарадзіўся 30 траўня 1973 году ў вёсцы Сары-Су. Паводле паходжаньня кумык. Закончыў вучобу ў сярэдняй школе вёскі Шалкаўская. Затым паступіў на юрыдычны факультэт Дзяржаўнага ўнівэрсытэту ЧІАССР. Пасьля заканчэньня вучобы ў ім меў дыплём правазнаўцы.

Вайсковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Т. Бабаеў удзельнічаў у Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнах. Яму прыпісваюць: у лістападзе 1998 году прымаў удзел у забойстве пяцёх амапаўцаў з Мурманску ў вёсцы Сьцяпная (Дагестан, Кізьлярскі раён). Пад час Другой расейска-чачэнскай вайны быў начальнікам нагайскага аддзелу (нагайскі батальён, або па-іншаму нагайскі джамат), затым стаў амірам Сары-Су, потым — амірам Шалкаўскога раёну. У другой палове 2006 году Доку Ўмараў назначыў Т. Батаева брыгадным генэралам і начальнікам Паўночна-ўсходняга фронту.

21 сакавіка 2007 году Т. Батаеў быў забіты ў месьце Гудэрмэсе.