Перайсьці да зьместу

Тарчык старога змагара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тарчык старога змагара, Ганаровы тарчык старога змагара (па-нямецку: Ehrenwinkel der Alten Kämpfer) — асаблівы знак адрозьненьня ў выглядзе тарчыка, які вылучаў найстарэйшых сяброў СС.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 1934 году для «старых змагароў» СС (па-нямецку: Alte Kämpfer) увялі нашэньне ганаровага срэбранага тарчыка на правым рукаве.

Выява(недаступная спасылка) «тарчыка старога змагара»

«Тарчык (рог) старога змагара» вельмі нагадваў «ударны» шаўрон расейскіх белых «частак сьмерці» часоў Грамадзянскай вайны 1917—1922 гадоў. Да нашэньня на правым рукаве партыйнай кашулі выкарыстоўваўся чорны тарчык у форме літары «V», які быў прашыты дзьвюма срэбранымі (алюмініевымі) ніцямі. Вэрсія тарчыка «старога змагара», якая выкарыстоўвалася ў частках СС да нашэньня на чорным (пазьней — на зямліста-шэрым, а пасьля — на шэра-зялёным, колеру «фэльдграў», мундзеры «зялёных СС»), уяўляла зь сябе «рог» зь дзьвюх срэбраных галунных стужак у выглядзе літары «V».

Існавалі таксама варыянты, якія ўяўлялі сабою апісаны вышэй рог, які быў нашыты на чорны, зямліста-шэры ці шэра-зялёны (у залежнасьці ад колеру эсэсаўскай уніформы) суконны трохкутнік рогам уніз. Іншая вэрсія, з выявай срэбранай зоркі з васьмю промнямі, разьмешчанымі на чорным (а пасьля — зямліста-шэрым ці шэра-зялёным, у залежнасьці ад колеру ўніформы) полі ўнутры шаўрона, уведзеная ў 1935 годзе, была прызначаная да нашэньня на рукаве вэтэранамі нямецкай паліцыі і нямецкіх узброеных сілаў.

Права на нашэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарчык маглі насіць на правым рукаве кіцеля ці шынелі вышэй лакцявога згібу толькі тыя сябры СС, якія ўступілі ў шэрагі НСДАП у «кругабег змаганьня», гэта значыць яшчэ да таго, як райхспрэзыдэнт і генэрал-фэльдмаршал Паўль фон Гіндэнбург прызначыў Адольфа Гітлера за нямецкага райхсканцлера 30 студзеня 1933 году.

Права на нашэньне тарчыка «старога змагара» ўважалаася за высокі гонар, паколькі зьяўлялася відавочным сьведчаньнем вернасьці ідэям нацыянал-сацыялізму яшчэ ў часы змаганьня і да прыходу да ўлады, калі сяброўства ў НСДАП не прыносіла ніякіх выгадаў, а, наадварот, было зьвязана зь нямалай рызыкай. Пазьней права на нашэньне тарчыка атрымалі таксама аўстрыйскія эсэсаўцы, якія ўступілі ў СС да Аншлюсу 1938 году, у кругабег, калі яны цярпелі прыгнёт, прасьледаваньні і нават заключэньні ў лягеры для інтэрнаваных з боку ўлады.

  • Вольфганг Акунов. Дывізія СС «Вікінг». Гісторыя Пятой танкавай дывізіі войск СС. 1941—1945 гг. — Масква: Выдавец Быстров, 2006 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]