Стары змагар
«Стары змагар» (па-нямецку: Alter Kämpfer) — годнасьць найстарэйшых сяброў НСДАП, якія ўступілі ў партыю да выбараў у Райхстаг у верасьні 1930 году. Тыя, хто ўступіў у партыю пасьля верасьня 1930 году, атрымалі мянушку «верасьнятаў» (па-нямецку: Septemberlinge), а тыя, хто далучыўся пасьля прыходу партыі да улады ў студзені 1933 году, іранічна атрымалі імя «сакавіцкія палеглыя» (па-нямецку: Märzgefallene, палеглыя на барыкадах Сакавіцкай рэвалюцыі). У лютым-красавіку 1933 году пачаўся актыўны прыток новых сяброў, у сувязі з чым ажно ў траўні 1933 году прыём у партыю быў прыпынены.
Каб вылучыць «старую гвардыю», якая даказала вернасюць руху ў «кругабег змаганьня» (па-нямецку: Kampfzeit, 1919—1933), сярод мноства тых, хто ўступіў у партыю пазьней, у тым ліку з апартунісцкіх матываў, быў уведзены шэраг знакаў адрозьненьня:
- тыя, хто ўступілі ў партыю ці роднасныя арганізацыі да 30 студзеня 1933 году атрымалі тарчык старога змагара;
- 100 000 першых сяброў партыі атрымалі залаты партыйны знак НСДАП;
- для найстарэйшых сяброў, якія прымалі ўдзел ў няўдачным Піўным путчы 1923 году, быў уведзены мэдаль «Ордэн крыві».
Пасьля прыходу нацыстаў да ўлады «старыя змагары» атрымалі перавагі ў працаўладкаваньні і прасоўваньні па службе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Max Timm (.): Die bevorzugte Arbeitsvermittlung für die alten Kämpfer der nationalsozialistischen Revolution, in: Arbeitseinsatz und Arbeitslosenhilfe, Nr. 1 (1934), S. 6-8.
- Hilde Kammer, Elisabeth Bartsch: Jugendlexikon Nationalsozialismus. Begriffe aus der Zeit der Gewaltherrschaft 1933—1945. Rowohlt Taschenbuch Verlag, Reinbek bei Hamburg 1982, ISBN 3-499-16288-1 (Rororo 6288 rororo-Handbuch).
- Christian Zentner (.), Friedemann Bedürftig (.) (Hrsg.): Das Große Lexikon des Dritten Reiches. Südwest Verlag, München 1985, ISBN 3-517-00834-6.
- Martin Moll: Der Sturz alter Kämpfer. Ein neuer Zugang zur Herrschaftsanalyse des NS-Regimes, in: Historische Mitteilungen der Ranke-Gesellschaft 5. Jg. (1992), S. 1-51.