Перайсьці да зьместу

Тарпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Торпы, складзеныя з прасаваных цюкоў саломы ў Армэніі

Тарпа́[1], альбо сьці́рта, скі́рта (па-летувіску: stirtа, па-латыску: stirpa) — шчыльна складзеная маса сена, саломы або снапоў збожжавых культураў, якая звужаецца ўверх, якой нададзена прадаўгаватая прастакутная двусхільная форма, прызначаная для захоўваньня пад адкрытым небам. Па сваёй сутнасьці зьяўляецца адменаю стага.

Слова сьцірта, скірта (лет. stirtа; лат. stirpa — падобная да стропу сушыльня для яровага хлеба ў полі) ёсьць балтызмам у беларускай мове. Празь беларускую, відаць, трапіла ў маскоўскую мову (параўн. скі́рта — скирда́).

Тарпа, складзеная са спрэсаваных скруткаў сена

Тарпа адрозьніваецца ад стага па форме. Калі стог часьцей за ўсё мае круглявую форму, то тарпа даўгаватая, якая мае ў сярэднім шырыню 4,5-5,5 мэтраў, даўжыню 8-25 мэтраў, вышыню 6-7 мэтраў. У торпы ўкладваюць высушанае сена і салому. Раней, калі неабходна было вырабляць малацьба ў іншым месцы, часта ў полі або на гумне ў тарпе складалі снапы. Канструкцыя тарпаў у полі зручнае, бо не патрабуе перавозкі ў той час, калі вольных рук і транспарта недастаткова, хоць гэта можа быць зьвязана са шматлікімі нязручнасьцямі пры зімовай транспартаванні. Часта ў полі пакідаюць торпы саломы як запасны нізкаякасны фураж, які ў выпадку непатрэбнасьці можа быць увесну проста спалены. Для працяглай абароны ад ападкаў торпы сена звычайна дадаткова накрываюць пластом саломы ці паліэтыленам, да бакоў якога прывязваюцца цяжкія прадметы, каб паліэтылен не зьдзімала ветрам.

У месцах, дзе ўсталёўваюць вялікую колькасьць скірдаў, абавязкова ўсталёўваюць пяруньнікі. Укладка сьціртаў і стагоў патрабуе вызначанага майстэрства, каб яны не абрынуліся і зь іх сьцякала вада. Укладку выраблялі пры дапамозе вілаў, са зьяўленнем мэханізацыі — трактарамі пры дапамозе адмысловых навясных агрэгатаў, аднак вяршаць торпы звычайна людзі-тарпаправы. Працэс кладкі торпаў называецца тарпаваньне, альбо, адпаведна скірдаваньне.

  1. ^ Гл. Беларуска-расійскі слоўнік Байкова-Некрашэвіча