Пяруньнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пяруньнік

Пяруньнік[1] — прылада, якая ўсталёўваецца на будынках і збудаваньнях, якая служыць для абароны ад удару маланкі.

Прынцып працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас навальніцы на Зямлі зьяўляюцца вялікія індукаваныя зарады, і ў паверхні Зямлі ўзьнікае моцнае электрычнае поле. Напружанасьць поля асабліва вялікая каля вострых праваднікоў, і таму на канцы пяруньніка запальваецца каронны разрад. Паветра зблізку маланкаадвода ў выніку кароннага разраду моцна іянізуецца. З прычыны гэтага напружанасьць электрычнага поля зблізку ляза памяншаецца (як і ўсярэдзіне любога правадніка), індукаваныя зарады не могуць назапашвацца на будынку і верагоднасьць узьнікненьня маланкі зьмяншаецца. У тых жа выпадках, калі маланка ўсё ж узьнікае (такія выпадкі вельмі рэдкія), маланка зыходзіць зь пяруньніка, не прычыняючы разбурэнняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гл. Расійска-беларускі слоўнік Байкова-Некрашэвіча