Таміслаў Іванчыч
Таміслаў Іванчыч | |
Tomislav Ivančić | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | Давар |
Дата сьмерці | 17 лютага 2017 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | Заграб |
Працы | Заграбскі ўнівэрсытэт |
Канфэсія | каталіцтва |
Званьне | прэсьбітэр |
Ступень | доктар навук |
Альма-матэр | Папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага |
Зацікаўленасьці | тэалёгія, філязофія |
Ідэі | агіятэрапія |
Таміслаў Іванчыч (па-харвацку: Tomislav Ivančić; 30 лістапада 1938, Давар — 17 лютага 2017, Заграб) — каталіцкі сьвятар, доктар багаслоўя, дэкан, прафэсар Заграбскага ўнівэрсытэту, заснавальнік агіятэрапіі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іванчыч вывучаў філязофію і тэалёгію ў Заграбе ды Рыме. У 1966 року ён быў высьвячаны на сьвятара Заграбскай архідыяцэзіі. Пасьля сканчэньня дактарату ў Папскім унівэрсытэце у 1971 ён вярнуўся ў Заграб.
У 1975 року стаў прафэсарам каталіцка-тэалягічнага факультэту Заграбскага ўнівэрсытэту, ачоліў катэдру фундамэнтальнай тэалёгіі. Займаўся філязофіяй, тэалёгіяй і літаратурай, шукаў новыя спосабы эвангелізацыі; з патрэбы разьвіцьця духоўнай тэрапіі, неаддзельнай ад саматычнай і псыхіятрычнай тэрапіі чалавека пры комплексным лячэньні чалавека вывеў мэтад агіятэрапіі і ў 1990 року заснаваў Цэнтар духоўнай дапамогі дзеля практыкаваньня агіятэрапіі.
У 1983 року стаў канонікам Заграбскага мітрапольнага сабору. У 1998—2001 роках — дэкан каталіцка-тэалягічнага факультэту Заграбскага ўнівэрсытэту. У 2001 року быў абраны на пост рэктара ўнівэрсытэту, але з прычыны хваробы ня здолеў выконваць рэктарскія функцыі.
З 2004 року — сябра тэалягічнай камісіі Ватыкану.
Аўтар шматлікіх кніг на каталіцкую тэматыку, якія былі перакладзеныя на замежныя мовы. Быў сябрам Таварыства харвацкіх літаратурных перакладнікаў, рэдактарам і аўтарам шматлікіх нацыянальных і міжнародных каталіцкіх часопісаў.