Заграбская катэдра
| Заграбская катэдра | |
| па-харвацку: Zagrebačka katedrala | |
| Статус | Катэдральны сабор |
|---|---|
| Тып | храм |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Месцазнаходжаньне | Харватыя |
| Уладальнік | Заграбская архідыяцэзія-мітраполія |
| Пачатак будаўніцтва | 1093 |
| Вышыня | 108 м |
| Архітэктар | Hermann Bollé |
| Каардынаты | 45° пн. ш. 15° у. д.HGЯO |
Заграбская катэдра на мапе Харватыі Заграбская катэдра | |
Заграбская катэдра (па-харвацку: Zagrebačka katedrala), поўная назва — Сабор Ушэсьця Дзевы Марыі і сьвятых Сьцяпана і Ўладзіслава (па-харвацку: Katedrala Marijina Uznesenja i sv.sv. Stjepana i Ladislava) — каталіцкі сабор у Заграбе, Харватыя. Катэдра Заграбскай архіепархіі-мітраполіі, катэдра прымаса Харватыі (у 2009 годзе — кардыналу Іосіпа Базаніча). 5 званоў у Паўночнай вежы і 3 — упаўднёвай.
Будаўніцтва сабора пачалося ў 1093 годзе, аднак ў 1242 годзе будынак быў разбураны падчас аднаго з набегаў манголаў. Напрыканцы XV стагодзьдзя Асманская імпэрыя ўварвалася на тэрыторыю Босьніі і Харватыі, з-за гэтага многія гарады пачалі ўзводзіць фартыфікацыйныя ўмацаваньні. Вакол сабора быў таксама пабудаваны мур, частка якога захавалася да нашых дзён. У XVII стагодзьдзі на паўднёвага боку будынка ўзьведзена вежа, якая выкарыстоўвалася ў якасьці вайсковага назіральнага пункту.
У 1880 годзе храм сур’ёзна пацярпеў у выніку моцнага землятрусу — быў разбураны асноўны нэф. Рэстаўрацыю сабора даручылі архітэктару Герману Болю. Яму атрымалася аднавіць нэагатычнае аблічча будынку, а таксама аднавіць дзьве вежы вышынёй 105 м. У прэзбітэрыі сабору знаходзіцца магільны склеп кардынала Аляізіё Сьцепінаца.
Сабор намаляваны на адваротным баку банкноты наміналам у 1000 харвацкіх кун, уведзеных у 1993 годзе.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Заграбская катэдра падчас рэканструкцыі
пасьля землятрусу 1880 году (1894) - Від на сабор — гарадзкі краявід (2008)
- Частка галоўнага фасаду
- Інтэр’ер сабору
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка катэдры (харв.)