Перайсьці да зьместу

Тампэрэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тамэрфос»)
Тампэрэ
фін. Tampere
Герб Тампэрэ Сьцяг Тампэрэ
Дата заснаваньня: 1 кастрычніка 1779[1][2]
Краіна: Фінляндыя
Кіраўнік: Kalervo Kummola[d][3]
Плошча: 689,59 км²
Насельніцтва (2019)
колькасьць: 235 615 чал.
шчыльнасьць: 341,67 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 33100–33900
Геаграфічныя каардынаты: 61°29′53″ пн. ш. 23°45′36″ у. д. / 61.49806° пн. ш. 23.76° у. д. / 61.49806; 23.76Каардынаты: 61°29′53″ пн. ш. 23°45′36″ у. д. / 61.49806° пн. ш. 23.76° у. д. / 61.49806; 23.76
Тампэрэ на мапе Фінляндыі
Тампэрэ
Тампэрэ
Тампэрэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.tampere.fi/

Та́мпэрэ (па-фінску: Tampere, па-швэдзку: Tammerfors) — горад на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві (па-фінску: Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (па-фінску: Pyhäjärvi) на поўдні. Розьніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 мэтраў, між імі цячэ рака Тамэркоскі даўжынёй 945 мэтраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтар гораду на дзьве часткі.

Тампэрэ, з сваімі 204 000 жыхароў і больш за 300 000, калі уключыць суседнія муніцыпалітэты, зьяўляецца другім па значнасьці гарадзкім цэнтрам Фінляндыі пасьля Хэльсынкі. Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывэсі, Куру, Руавэсі і Лемпяля. У Тампэрэ знаходзіцца музэй творчасьці Тувэ Янсан «Музэй мумі-троляў».