Перайсьці да зьместу

Тамаз Вашадзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вашадзэ (неадназначнасьць).
Тамаз Вашадзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 траўня 1939(1939-05-02) (85 гадоў)
Адукацыя:

Тама́з Міха́йлавіч Ваша́дзэ (па-грузінску: თამაზ მიხეილის ძე ვაშაძე; 2 траўня 1939, Чыятура, Грузінская ССР) — грузінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, мэр Тбілісі (1991—1992).

Працоўную кар’еру пачаў у 1954 року памочнікам праходніка на шахце ў Чыятуры, у 1956—1962 — брыгадыр комплекснае брыгады. У 1963 року скончыў будаўнічы факультэт Грузінскага політэхнічнага інстытуту імя Леніна.

У 1962—1969 роках — брыгадыр праходнікаў у Тбілісі, пасьля кіраўнік будаўнічай дзялянкі, у 1969—1979 — галоўны інжынэр управы «Магліўмшэні», чалец будаўнічае ўправы.

У 1979—1980 роках — галоўны інжынэр трэсту № 8 Міністэрства будаўніцтва Грузінскай ССР, у 1980—1986 — чалец 74-га трэсту, у 1986—1991 — кіраўнік 11-га трэсту Міністэрства будаўніцтва Грузінскай ССР.

З 1991 року — намесьнік міністра будаўніцтва Грузіі. Кіраваў аднаўленчымі працамі ў пацярпелых ад Рачынскага землятрусу рэгіёнах, займаўся будаўніцтвам вадналыжнага спарткомплексу ў Поці.

2 кастрычніка 1991 року стаў мэрам Тбілісі. Пасьля ваеннага перавароту 1992 року(d) доўгі час жыў у эміграцыі ў Грэцыі.